Плошча Свабоды Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Аўтобусныя маршруты | 1, 69 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча Свабоды — адна з цэнтральных плошчаў у Мінску, Беларусь, утворана ў пачатку XVI стагоддзя як адміністрацыйны, гандлёвы і культурны цэнтр горада. Размешчана на ўзвышаным беразе ракі Свіслач.
Гісторыя
Да 1860-х гадоў называлася Верхнім рынкам, да 1917 года — Саборнай плошчай. З 1917 па 1933 гг. насіла назву «Пляц Волі».
Плошча Свабоды лічылася цэнтральнай, але ў гады Вялікай Айчыннай вайны была моцна разбурана і страціла сваё значэнне.
На плошчы стаіць гарадская ратуша, адноўленая ў 2003 годзе па апошняму праекту (была пабудавана ў 1582 годзе, затым некалькі разоў перабудоўваўся і была знесена ў 1857 годзе), а таксама архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1700—1710 гады).
У цэнтры плошчы Свабоды да рэвалюцыі стаяў помнік Расійскаму імператару Аляксандру II вызваліцелю, створаны на добраахвотныя ахвяраванні мінчан.
Планіроўка плошчы
Ансамбль плошчы
Мінская ратуша
Cквер «Зялёны тэатр»[2]
Архікафедральны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Царква Святога Духа
На плошчы Свабоды, якая прылягае да вуліцы Інтэрнацыянальнай, за гарадской ратушай разбіты невялікі сквер. Беларускі этнограф і пісьменнік П. Шпілеўскі, які бываў у Мінску напачатку 50-х гадоў XIX стагоддзя, пісаў, што ў цэнтры плошчы
… размешчаны невялікі круглы бульвар, абрамлены ў два шэрагі векавымі пірамідальнымі таполямі, якія ўтвараюць з сябе даволі цяністую алею, у сярэдзіне бульвара разведзены маленькі парк ці, правільней, кветнік. Бульвар наведваецца мінчукамі больш улетку, калі каля ратушы грае гарадская музыка: тым часам па вечарах абедзве алеі, круглая і папярочная, напаўняюцца лепшым светам гараджан і гараджанак, прыбраных не горш пецярбургскіх прыгажунь[3]. |
Менавіта ў гэтым скверы ў студзені 1901 года быў адкрыты першы скульптурны помнік у Мінску — бюст Аляксандра II, на чорным гранітным пастаменце якога былі выбіты словы:
Императору Александру II. Благодарные граждане города Минска. 1900 год (бел.: Імператару Аляксандру II. Удзячныя грамадзяне горада Мінска. 1900 год) |
З аднаўленнам Мінскай ратушы ў 2003 годзе сквер быў рэканструяваны: былі разбіты дзве авальныя алеі з высаджанымі пірамідальнымі таполямі, устаноўлены чыгунныя ліхтары і лаўкі.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
- ↑ Схема культурна-гістарычнага цэнтра(недаступная спасылка)
- ↑ Улица Интернациональная Мінск стары і новы (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Свабоды (Мінск)
- Гісторыя Плошчы Свабоды Архівавана 3 верасня 2018. — «Мінск стары і новы»