Баліварыянская служба Нацыянальнай разведкі | |
---|---|
ісп.: Servicio Bolivariano de Inteligencia Nacional | |
![]() | |
Краіна | |
Створана | 2009 |
Штаб-кватэра | |
Бюджэт | засакрэчаны |
Сярэдняя колькасць | засакрэчана |
Папярэднік | DISIP |
![]() |
Баліварыянская служба Нацыянальнай разведкі (ісп.: Servicio Bolivariano de Inteligencia Nacional, SEBIN) — разведвальнае агенцтва ўрада Венесуэлы[1][2].
Гісторыя
У 1969 годзе прэзідэнтам Рафаэлем Кальдэра была створана спецслужба DISIP, якая замяніла DIGEPOL. У 2009 годзе Уга Чавес перафармаваў упраўленне ў SEBIN.
Структура
Арганізацыйная і функцыянальная структура Баліварыянскай нацыянальнай разведвальнай службы падзелена на чатыры ўзроўні:
- Дырэктыўны ўзровень:
- Канцылярыя генеральнага дырэктара (у склад уваходзяць генеральных дырэктар, дырэктар па аператыўным кантролі, дырэктар па адміністрацыйным кантролі і генеральны сакратар)
- Узровень адміністрацыйнай падтрымкі:
- Аддзел юрыдычнай кансультацыі;
- Аддзел кіравання персаналам;
- Аддзел адміністрацыйнага кіравання;
- Упраўленне планавання і бюджэту;
- Упраўленне інфармацыйных сістэм і тэхналогій;
- Упраўленне аперацый і паслуг;
- Упраўленне ўнутраных спраў і Цэнтр разведвальных даследаванняў.
- Асноўны ўзровень:
- Упраўленне разведвальных раёнаў,
- Упраўленне разведкі,
- Упраўленне контрразведкі,
- Упраўленне стратэгічных даследаванняў,
- Упраўленне неадкладных дзеянняў.
- Тэрытарыяльна-дэцэнтралізаваны аперацыйны ўзровень:
- Раён стратэгічнай разведкі;
- Разведвальныя аператыўныя зоны;
- Тэрытарыяльныя базы;
- Вобласці разведкі.
Адміністрацыйнае ўладкаванне
Адміністрацыйнае ўладкаванне SEBIN арганізавана наступным чынам:
- Дэпартамент адміністрацыйнага кіравання.
- Упраўленне контрразведкі.
- Аддзел дэмакратычнага парадку.
- Аддзел падтрымкі развіцця.
- Аддзел барацьбы з тэрарызмам і падрыўной дзейнасцю.
- Аддзел барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў.
- Аддзел асаблівых выпадкаў.
- Аддзел інфармацыйных службаў.
- Аддзел энергетыкі і нафты.
- Аддзел стратэгічнага аналізу.
- Аб’яднанае рэгіянальнае камандаванне па барацьбе з вымагальніцтвам і выкраданнем людзей.
- Разведвальнае ўпраўленне.
- Упраўленне аперацыямі.
Гендырэктары
- 2010—2014: Мігель Радрыгес Торэс
- 2014: Мануэль Берналь Марцінес
- 2014—2018: Густава Гансалес Лопес
- 2018—2019: Мануэль Крыстафер Фігера
- 2019—цяперашні час: Густава Гансалес Лопес
Зноскі
- ↑ (недаступная спасылка), (недаступная спасылка)
- ↑ Copia archivada
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.