Рэчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чэрыкаўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Рэчыца |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 079 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2243 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Рэ́чыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Рэчыца.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глінскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Крычаўскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Чэрыкаўскага раёна. 18 лютага 1972 года ў склад Сормаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Анюціна, Вудага, Глінь, Загурковішча, Карма, Кістоўня, Ляшчэвіна, Масткова і Палам)[2]. У 2004 годзе скасавана вёска Камаровічы. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Сормаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Багданаўка, Вымач, Глінь, Зоры, Латышчына, Ляшчэвіна, Масткова і Ямкі)[3]. 24 сакавіка 2016 года скасавана вёска Сцепаноў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 626 чалавек[5], з іх 97,1 % — беларусы, 2,4 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1079 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
- ↑ Решение Чериковского районного Совета депутатов от 24 марта 2016 г. № 19-7 Об упразднении сельского населенного пункта Чериковского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.