Рэчыцкі праспект Гомель | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Савецкі |
Працягласць | 4,8 км |
Тралейбусныя маршруты | 3, 6, 11, 12, 14, 19, 19а, 20, 24, 25 |
Аўтобусныя маршруты | 2, 2а, 16, 17, 20, 21, 23, 25, 25а, 25в, 26, 33, 33а, 40, 42, 42а, 42б, 46 |
Паштовы індэкс | 246012, 246023, 246027, 246046 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэ́чыцкі праспект — праспект у Савецкім раёне Гомеля, адна з галоўных магістралей горада. Да 14 чэрвеня 2013 года вуліца насіла назву «Рэчыцкая шаша», з-за таго, што яна плаўна перацякае ў шашэйную дарогу да горада Рэчыца[1][2][3].
Размяшчэнне
Арыентаваны з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пачынаецца ад безназоўнай плошчы на скрыжаванні з вуліцай Барыкіна і Куйбышаўскім праездам, з паўднёвага ўсходу прымыкаюць вуліцы Клермон-Феран і Жукава, з паўночна заходняга — вуліцы Крайняя і Брэсцкая, далей з паўднёвага ўсходу прымыкае вуліца Валгаградская, з поўначы — Сасновая, перасякае вуліцу Міжгароднюю, з паўднёвага ўсходу прымыкае Студэнцкі праезд, далей перасякае вуліцу Косарава, завяршаецца скрыжаваннем з Аб’язной і Давыдаўскай на граніцы горада. Працягам вуліцы з’яўляецца магістраль М10. Даўжыня праспекта складае каля 4,8 км.
Забудова
- № 6 - Адміністрацыя Савецкага раёна г. Гомеля
- № 7А — інжынерна-вылічальны цэнтр Аблаўтатрэста (1975; архітэктар В. Саенка).
- № 34 — Свята-Міхайлаўская царква.
- № 35а — Гомельскі філіял Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ О Городе над Сожем(недаступная спасылка) Речицкое шоссе станет проспектом
- ↑ Анна Соколова. Переименование улиц в Гомеле: Речицкое шоссе осталось за чертой города (29 чэрвеня 2013).
- ↑ Дарья Стрельченко. В Гомеле переименованы улицы Победы, Первомайская, Речицкое шоссе и другие(недаступная спасылка) (22 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2013. Праверана 28 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэчыцкі праспект