Вёска
Рэчыца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
52°06′27″ пн. ш. 23°38′54″ у. д.
Рэчыца на карце Беларусі ±
Рэчыца (Брэст) (Беларусь)
Рэчыца (Брэст)
Рэчыца (Брэст) (Брэсцкая вобласць)
Рэчыца (Брэст)

Рэ́чыца (трансліт.: Rečyca, руск.: Речица) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Клейнікаўскага сельсавета. З 1968 года ў складзе Брэста.

Гісторыя

У XIX стагоддзі вёска і маёнтак уваходзілі ў Косіцкую воласць Брэсцкага павета. З 1879 года ў вёсцы дзейнічаў бровар Шырмы (20 рабочых), які ў 1900 годзе вырабляў 84 тыс. вёдраў піва на 58 тыс. рублёў. Такім жа броварам (19 рабочых) валодаў Таўбэ ў маёнтку, ён вырабляў у 1881 годзе прадукцыі на 18 тыс. рублёў. У 1930-я гады на месцы маёнта вырас пасёлак. З 1940 года вёска і пасёлак у складзе Брэсцкага раёна. У часы Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах вёскі нямецка-фашысцкія захопнікі ў ліпені-снежні 1942 года знішчылі 7,2 тыс. чалавек. Да 1959 года вёска была цэнтрам Рэчыцкага сельсавета і калгаса «Пагранічнік». У 1959-1968 гадах пасёлак зліўся з вёскай, уваходзілі ў Клейнікаўскі сельсавет. У 1968 годзе ўвайшла ў склад Брэста. З 1978 года ў Ленінскім раёне горада[1].

Забудова

Галоўныя вуліцы Рэчыцкая, Пісьменніка Смірнова, Школьная і інш. У 1980-я гады на месцы вёскі вялося інтэнсіўнае будаўніцтва жылых дамоў і прадпрыемстваў культурна-бытавога абслугоўвання; пабудаваны піваварана-вінаробны завод і хлебазавод[1].

Насельніцтва

Зноскі

  1. 1 2 3 Речица // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.

Літаратура

  • Речица // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.