Рэха | ||||
---|---|---|---|---|
музычны альбом Dzieciuki | ||||
Дата выпуску | 10 сакавіка 2016 года | |||
Жанры | фолк-рок, панк-рок | |||
Працягласць | 31:06 | |||
Краіна |
![]() |
|||
Мова песень | Беларуская | |||
|
||||
Храналогія Dzieciuki | ||||
|
Рэха — другі студыйны альбом беларускага фолк-панк-гурта Dzieciuki, выпушчаны 10 сакавіка 2016 года[1]. У альбом увайшлі песні, якія распавядаюць аб важных беларускіх гістарычных дзеячах, такіх як Вялікі князь літоўскі Вітаўт, Вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і Тадэвуш Касцюшка, а таксама аб значных падзеях у гісторыі Беларусі[2]. У 2017 годзе альбом стаў пераможцам у Чэрвеньскім чарце партала Тузін Гітоў.[3].
Змест
№ | Назва | Працягласць |
---|---|---|
1. | «Давыд Гарадзенскі» (Песня пра гарадзенскага старосту і ваяводу Вялікага князя літоўскага Гедзіміна) | 2:39 |
2. | «Паходная» (Песня, прысвечаная нацыянальнаму самаасэнсаванню беларусаў, спасылаючысь на гістарычныя абставіны і пагрозы паланізацыі (напрыклад Крэсы ўсходнія) і русіфікацыі (напрыклад Паўночна-Заходні край) беларусаў.) | 3:10 |
3. | «Вітаўт Вялікі» (Песня-лаўдацыя Вялікага князя літоўскага Вітаўта Вялікага) | 2:24 |
4. | «Трымайся, браце! (Bella Ciao)» (Песня-кавер на вядомую песню, часоў італьянскага Руху Супраціўлення, пераробленая на тэму беларускай гісторыі) | 2:27 |
5. | «Случчакі» (Песня, прысвечанная Слуцкаму паўстанню) | 2:44 |
6. | «Станіслаў Аўгуст Панятоўскі» (Іранічная песня-крытыка Вялікага князя літоўскага Станіслава Панятоўскага на словы паэта Алеся Чобата) | 3:13 |
7. | «Тадэвуш Касьцюшка» (Песня-лаўдацыя, прысвечаная Тадэвушу Касцюшке і яго паўстанню) | 2:52 |
8. | «1937» (Песня пра Вялікі тэрор, а канкрэтна пра растрэл у Менску ў 1937 годзе каля 100 прадстаўнікоў беларускай савецкай інтэлегенцыі) | 4:00 |
9. | «Эпілёг» (Песня-эпілог на словы паэта Алеся Чобата, сканчваючая альбом (потым бонусныя трэкі)) | 1:12 |
10. | «Простыя людзі» (Бонусная песня-крытыка імперыялістычных дзяржаў) | 3:39 |
11. | «Чорны хлеб і гарбата» (Бонусная песня-кавэр на п’есу польскага студэнта Ежы Філаса ў 1974 годзе, распавядаючая пра тэму кратаў у сацыялістычным рэжыме) | 2:46 |
Удзельнікі
Музыкі
Іншыя
- Дзяніс Жыхавец — тэксты
- Стыў Крамер — запіс
- Андрэй Баброўка — майстэрынг
- Вера Стома — вокладка[4]
Зноскі
- ↑ Dzieciuki. Як гукнеш, так і адгукнецца (прэм’ера альбому!) . Праверана 21 лістапада 2021.
- ↑ Dzieciuki выдалі канцэптуальны альбом "Рэха" (+слухаць/+спампаваць) (руск.).
- ↑ «Рэха» гурту Dzieciuki — альбом месяца на TuzinFM . Праверана 21 лістапада 2021.
- ↑ Dzieciuki "Рэха" (+аўдыё) . Праверана 1 снежня 2021.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.