непрызнаная дзяржава | |||||
Рэспубліка Сербская Краіна | |||||
---|---|---|---|---|---|
сербск.: Република Српска Крајина | |||||
|
|||||
Гімн: Божа праўдзе | |||||
|
|||||
Сталіца | Кнін | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Кнін, Вукавар, Петрынья | ||||
Мова(ы) | сербскі | ||||
Афіцыйная мова | сербская мова | ||||
Рэлігія | Праваслаўе | ||||
Грашовая адзінка | Дынар Сербскай Краіны | ||||
Плошча | 17 040 км² | ||||
Насельніцтва | 433 600 чал. | ||||
Форма кіравання | рэспубліка | ||||
Прэзідэнт РСК | |||||
• 1991—1992 | Мілан Бабіч | ||||
• 1992—1993 | Горан Хаджыч | ||||
• 1993—1994 | Мілан Бабіч | ||||
• 1994—1995 | Мілан Марціч | ||||
Пераемнасць | |||||
UNTAES > Урад РСК у выгнанні > |
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэспу́бліка Се́рбская Кра́іна, скарочана РСК (сербск.: Република Српска Крајина) — былая непрызнаная дзяржава, якая існавала з 1991 па 1995 на тэрыторыях Рэспублікі Харватыі, населеных пераважна сербамі.
За кароткі час этнічны склад насельніцтва РСК значна змяніўся:
- у сярэдзіне 1991 года на гэтых тэрыторыях пражывалі 469 700 чалавек, з іх палова сербы — 52,3 %, далей харваты — 35,8 % і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў — 11,9 %[1]
- ужо ў 1993 годзе ў РСК жылі амаль толькі сербы — 91 % (харваты — 7 %, прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў — 2 %), пры агульнай колькасці насельніцтва 433 600 чалавек[2].
Гісторыя
РСК была створана ў адказ на дзеянні харвацкіх рэспубліканскіх уладаў, якія ўзялі курс на аддзяленне ад Югаславіі, і выражала імкненні сербскага насельніцтва гэтых тэрыторый застацца ў складзе Югаславіі.
Большая частка тэрыторыі РСК была занята харвацкімі войскамі ў 1995 годзе. Рэшта РСК паводле Эрдуцкага пагаднення пры дапамозе ААН была мірна інтэгравана ў Харватыю ў 1998 годзе.
Незалежнасць РСК не была прызнана ніводнай дзяржавай, уключаючы і Саюзную Рэспубліку Югаславію.
Геаграфія
Плошча РСК складала 17 040 квадратных кіламетраў[3].
Сталіцай РСК быў горад Кнін з насельніцтвам каля 12 000 чалавек. Апроч яго, іншымі буйнымі гарадамі былі Вукавар (33 000) і Петрынья (19 000).
Адміністрацыйны падзел
У РСК налічвалася шэсць гісторыка-геаграфічных рэгіёнаў, размешчаных у трох эксклавах-аўтаномных абласцях[3][4][5][6]. Асноўнай тэрытарыяльнай адзінкай была супольнасць, у якую, як правіла, уваходзілі адносна буйны населены пункт, што быў яе цэнтрам, і навакольныя сёлы, вёскі і хутары. Усяго ў складзе РСК налічвалася 28 супольнасцей[4].
- Аўтаномная вобласць Кнінская Краіна.
- Рэгіён Паўночная Далмацыя. Плошча 3450 км²[5]. Межамі Паўночнай Далмацыі з поўначы быў Вэлебіт, з усходу — Дынарскія Альпы, з поўдню — Косава-Поле і Пятрова-Поле, з захаду — Задар і ўзбярэжжа Адрыятыкі. Да гэтага рэгіёна адносіліся Кнін, Бэнкавац, Абровац, Дрніш і Задар[7].
- Рэгіён Ліка. Плошча 4808 км²[5]. Межамі Лікі з поўначы быў горад Плашкі, з усходу — рака Уна, на поўдні — рака Зрманя, на захадзе — лінія Мэдак-Тэслінград. Фактычна, Ліка знаходзіцца паміж гор Вэлебіта, Плешэвіца і Мала-Капэле. У рэгіёне знаходзяцца Плітвіцкія азёры. У РСК да Лікі адносіліся супольнасці Карэніца, Доні-Лапац, Грачац і Плашкі[8].
- Рэгіён Кордун. Плошча 2306 км²[5]. Межамі Кордуна былі: на поўначы — рака Купа, на ўсходзе — рака Гліна і мяжа з Босніяй і Герцагавінай, горы Плешэвіца і Мала-Капэла на поўдні і ракі Мрэжніца й Корана — на захадзе. Да Кордуну адносіліся супольніцтвы Слунь, Крняк, Вргінмост і Войніч. У эканамічным плане вылучаўся горад Тапуска[9].
- Рэгіён Баня. Плошча 3456 км²[5]. Дакладныя межы гэтага рэгіёна не былі вызначаныя. У складзе Баніі былі супольнасці Гліна, Пятрыня, Кастайніца, Двор-на-ўні і частка супольнасці Цапраг[10].
- Аўтаномная вобласць Заходняя Славонія.
- Рэгіён Заходняя Славонія. Агульная плошча Заходняй Славоніі была 5062 км²[5], аднак пад кантролем РСК было ўсяго 558 км², бо восенню 1991 года харвацкія сілы правялі шэраг наступаў, узяўшы пад кантроль большую частку вобласці. Паўночнай мяжой была рака Драва, усходняй — раён супольнасцей Доні-Міхоляц і Араховіца, паўднёвай — рака Сава, а заходняй — рака Ілава. Фармальна, у складзе Заходняй Славоніі былі супольнасці Окучані, Пакрац, Дарувар, Грубышна-Поле, Падраўска-Слатына, часткі супольнасцей Выравітыца, Араховіца і Славонска-Пожэга. Аднак на практыцы РСК кантралявала толькі Окучані і частку Пакраца[11].
- Аўтаномная вобласць Усходняя Славонія, Баранья і Заходні Срэм.
- Рэгіён Усходняя Славонія, Бараня, Заходні Срэм. Плошча 2511 км²[5]. На паўначы межавала з Венгрыяй, на ўсходзе — мяжа з СРЮ, паўднёвая мяжа праходзіла паміж Дунаем і Савай, заходняя — уздоўж Осіека й Вінкоўцаў, якія знаходзіліся пад харвацкім кантролем. У складзе гэтай вобласці былі супольніцтвы Вукавар, Тэня, Даль, Бэлі-Манастыр, Міркоўцы і часткі супольнасцей Осіек, Вінкоўцы і Жупаня[12].
Рэлігія
Большасць грамадзян Сербскай Краіны вызнавалі праваслаўе. Тэрыторыя РСК знаходзілася пад юрысдыкцыяй Сербскай Праваслаўнай царквы. У краіне знаходзіліся сербскія праваслаўныя храмы і манастыры. Найбольш буйнымі, старажытнымі і вядомымі з’яўляліся манастыры Драгавіч, Гомір’е, Крка, Крупа і Лепавіна. Падчас баявых дзеянняў многія сербскія цэрквы былі разбураны або значна пашкоджаны. Так у 1993 годзе харвацкія войскі разбурылі сабор Святога Мікалая і рэзідэнцыю Горнакарлавацкай епархіі. Усяго ў 1990—1995 гг. было разбурана 78 праваслаўных цэркваў[13], 96 царкоўных будынкаў, 10 могілак, адна патрыяршая рызніца, царкоўны музей, дзве царкоўных бібліятэкі і два архівы[14]. 94 царквы і 4 манастыры былі разрабаваны[14].
Харвацкая меншасць вызнавала каталіцтва. Шмат якія каталіцкія цэрквы былі таксама цалкам ці часткова разбураны сербскімі параваеннымі фармаваннямі падчас баявых дзеянняў.
Патокі бежанцаў (сербаў з Харватыі, харватаў з Босніі і Герцагавіны) прывялі да істотнай змены этна-канфесійнай карціны.
- Манастыр Драгавіч
- Манастыр Гомір’е
- Манастыр Крка
- Руіны сабора Святога Мікалая, 2005
- Манастыр Крупа
Сучаснае становішча
Цяпер ёсць Урад Рэспублікі Сербская Краіна ў выгнанні.
Крыніцы
- ↑ The Prosecutor of the Tribunial Against Slobodan Milosevic. International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia. Accessed 13 September 2009.
- ↑ Српска Крајина 2011, с. 325.
- 1 2 Српска Крајина 2011, с. 326.
- 1 2 Новаковић 2009, с. 191.
- 1 2 3 4 5 6 7 Гуськова 2001, с. 138.
- ↑ Новаковић 2009, с. 202.
- ↑ Новаковић 2009, с. 203.
- ↑ Новаковић 2009, с. 204.
- ↑ Новаковић 2009, с. 206.
- ↑ Новаковић 2009, с. 207.
- ↑ Новаковић 2009, с. 208.
- ↑ Новаковић 2009, с. 210.
- ↑ Српска Крајина 2011, с. 575.
- 1 2 Гуськова 2011, с. 776.
Літаратура
- на сербскахарвацкай мове
- Главаш Душан. Наша Крајина: ратни дневник 1990-1995. године. — Књига-комерц, 205. — 230 с. — ISBN 86-7712-081-5.
- Дакић М. Српска Крајина: историјски темељи и настанак. — Книн: Искра, 1994. — 95 с. — ISBN 86-82393-01-8.
- Дакић М. Крајина кроз вијекове: из историје политичких, националних и људских права српског народа у Хрватској. — Београд, 2002.
- Новаковић Коста. Српска Крајина: (успони, падови уздизања). — Београд; Книн: Српско културно друштво Зора, 2009. — 602 с. — ISBN 978-86-83809-54-7.
- Радуловић С. Судбина Крајине. — Београд: Дан Граф, 1996. — 189 с.
- Радослав И. Чубрило, Биљана Р. Ивковић, Душан Ђаковић, Јован Адамовић, Милан Ђ. Родић и др. Српска Крајина. — Београд: Матић, 2011. — 742 с.
- Република Српска Крајина: десет година послије / [уредник Вељко Ђурић Мишина]. — Београд: Добра Вольа, 2005. — 342 с. — ISBN 86-83905-04-7.
- Република Српска Крајина: десет година послије. Књ. 2 / [уредник Вељко Ђурић Мишина]. — Београд: Добра Вольа, 2005. — 250 с. — ISBN 86-83905-05-5.
- Чубрило Раде. Успон и пад Крајине. — Београд: Друштво «Српска Крајина», 2002. — 250 с. — ISBN 86-82199-05-X.
- Штрбац, Саво. Рат и ријеч. — Бања Лука: Графид, 2011. — 190 с. — ISBN 9789993853749.
- Sekulić, Milisav. Knin je pao u Beogradu. — Nidda Verlag., 2000.
- Tarbuk Slobodan. Rat na Baniji 1991-1995. — Srpsko Kulturno Društvo "Zora", 2009. — 441 p.
- Barić, Nikica. Srpska pobuna u Hrvatskoj 1990-1995. — Zagreb: Golden marketing. Tehnička knjiga, 2005.
- Davor Marjan. Oluja. — Zagreb: Hrvatski memorijalno-dokumentacijski centar Domovinskog rata, 2007. — 445 p.
- Radelić Zdenko, Marijan Davor, Barić Nikica, Bing Albert, Živić Dražen. Stvaranje hrvatske države i Domovinski rat. — Zagreb: Školska knjiga i Institut za povijest, 2006. — ISBN 953-0-60833-0.
- на англійскай мове
- Nigel Thomas, Krunoslav Mikulan, Darko Pavlovic. The Yugoslav Wars (1): Slovenia & Croatia 1991-95. — Oxford: Osprey publishing, 2006. — 64 p. — ISBN 1-84176-963-0.
- David C. Isby. Balkan Battlegrounds: A Military History of the Yugoslav Conflict, 1990-1995. — Washington: Diane Publishing Company, 2003. — Vol. 1. — 501 p. — ISBN 978-0-7567-2930-1.
- R. Craig Nation. War in the Balkans 1991-2002. — U.S. Army War College, 2003. — 388 p. — ISBN 1-58487-134-2.
- на рускай мове
- Гуськова Елена. История югославского кризиса (1990-2000). — М.: Русское право/Русский Национальный Фонд, 2001. — 720 с. — ISBN 5941910037.
- Гуськова Е. Ю. Независимая Хорватия с независимыми сербами // Югославия в XX веке: очерки политической истории. — М.: Индрик, 2011. — 888 с. — ISBN 9785916741216.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэспубліка Сербская Краіна
- Krajinaforce — сайт сербаў-бежанцаў з РСК (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана 9 лютага 2013.
- Сайт пра Сербскую Краіну (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 9 лютага 2013.
- Урад РСК у выгнанні (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2012. Праверана 9 лютага 2013.
- Krajina Serbs (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2011. Праверана 9 лютага 2013.
- «Croatian» Serbs (Krajina Serbs) (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2015. Праверана 9 лютага 2013.
- Krajina Pariz (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2011. Праверана 9 лютага 2013.
- Дакументальны фільм пра Сербскую Краіну (серб.). Праверана 9 лютага 2013.