Рэспубліка
Рэспубліка Боснія і Герцагавіна
Republika Bosna i Hercegovina
Република Босна и Херцеговина
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: «Jedna si jedina»
< 
 >
1992  1997

Сталіца Сараева
Найбуйнейшыя гарады Сараева, Баня-Лука, Зеніца, Тузла, Мостар
Мова(ы) баснійская, сербахарвацкая
Афіцыйная мова баснійская мова
Рэлігія іслам, праваслаўе, каталіцтва
Грашовая адзінка баснійскі дынар
Плошча 51 129 км²
Кіраўнікі дзяржавы
Прэзідэнт
  19921995 Алія Ізетбегавіч
Вярхоўны прадстаўнік
  19951997 Карл Більт
Старшыня Прэзідыума
  19961997 Алія Ізетбегавіч
Члены Прэзідыума
  19961997 Мамчыла Краішнік
Крэшымір Зубак
Гісторыя
  кастрычнік 1991 года Прыняцце парламентам СР Боснія і Герцагавіна дэкларацыі незалежнасці ад СФРЮ
  18 лістапада 1991 года Стварэнне Харвацкай садружнасці Герцаг-Босна
  28 лютага 1992 года Стварэнне Сербскай Рэспублікі Босніі і Герцагавіны
  29 лютага і 1 сакавіка 1992 года Агульнабаснійскі рэферэндум аб незалежнасці ад СФРЮ
  6 красавіка 1992 года Абвяшчэнне незалежнасці ад СФРЮ. Пачатак Баснійскай вайны
  7 красавіка 1992 года Абвяшчэнне незалежнасці Сербскай Рэспублікі Босніі і Герцагавіны
  6 мая 1992 года Заключэнне Грацскага пагаднення паміж Рэспублікай Сербскай і Герцаг-Боснай
  19 чэрвеня 1992 года Пачатак Харвацка-баснійскага канфлікту
  28 жніўня 1993 года Абвяшчэнне незалежнасці Харвацкай рэспублікі Герцаг-Босна
  сакавік 1994 года Заключэнне Вашынгтонскага пагаднення, утварэнне Федэрацыі Босніі і Герцагавіны
  14 снежня 1995 года Заключэнне Дэйтанскага пагаднення, канчатак Баснійскай вайны і аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі
Сцяг Босніі і Герцагавіны Гісторыя Босніі і Герцагавіны

Ілірык
Сярэднявечная Боснія, Славонская банавіна
Асманская Боснія і Герцагавіна
Баснійска—Герцагавінскае паўстанне
Баснійскі крызіс
Боснія ў складзе Аўстра-Венгрыі
Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў
Стварэнне Югаславіі
Врбаская банавіна, Дрынская банавіна, Зецкая банавіна, Харвацкая банавіна
Незалежная дзяржава Харватыя
Другая сусветная вайна
СР Боснія і Герцагавіна
Распад Югаславіі, Баснійская вайна
Рэспубліка Боснія і Герцагавіна, Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна, Рэспубліка Сербская, Рэспубліка Заходняя Боснія
Дэйтанская дамова
Сучасная Боснія і Герцагавіна

Партал «Боснія і Герцагавіна»
Не варта блытаць з Босніяй і Герцагавінай і Федэрацыяй Босніі і Герцагавіны

Рэспубліка Боснія і Герцагавіна — дзяржава-папярэднік сучаснай Босніі і Герцагавіны, якая існавала з моманту дэкларацыі незалежнасці ад СФРЮ ў 1992 годзе да поўнага ўступання ў сілу Дэйтанскага пагаднення ў 1997 годзе. Большая частка гісторыі дзяржавы прыпадае на Баснійскую вайну, незадоўга да пачатку якой харвацкай і сербскай меншасцямі на тэрыторыі Рэспублікі былі ўтвораны непрызнаныя дзяржавы Рэспубліка Герцаг-Босна і Рэспубліка Сербская. Фактычна, першыя 2 гады свайго існавання кіраўніцтва Рэспублікі Боснія і Герцагавіна прадстаўляла інтарэсы толькі аднаго народа — баснійцаў, і кантралявала толькі малую частку тэрыторыі Рэспублікі. Сітуацыя змянілася ў 1994 годзе, калі ў выніку падпісання Вашынгтонскага пагаднення, была ўтворана баснійска-харвацкая Федэрацыя Босніі і Герцагавіны. Пасля заключэння Дэйтанскага пагаднення ў канцы 1995 года да альянсу далучылася і Рэспубліка Сербская. У 1997 годзе Рэспубліка была ператворана ў сённяшнюю Боснію і Герцагавіну.

Гісторыя

На парламенцкіх выбарах у Сацыялістычнай Рэспубліцы Боснія і Герцагавіна, якія адбыліся ў 1990 годзе, перамогу атрымалі прадстаўнікі трох нацыяналістычных партый, якія ўтварылі свабодную кааліцыю з мэтай адхіліць ад улады камуністаў. Праз некаторы час спачатку Славенія, а затым і Харватыя абвясцілі пра сваю незалежнасць ад СФРЮ, што выклікала раскол у парламенце Босніі і Герцагавіны: харвацкія і баснійскія дэпутаты выступалі за выхад з СФРЮ, у той час як сербы былі за знаходжанне ў Югаславіі. У кастрычніку 1991 года парламентам была прынята дэкларацыя незалежнасці, а 29 лютага і 1 сакавіка 1992 года адбыўся рэферэндум, на якім 98 % выказаліся за выхад з СФРЮ. Большасць баснійскіх сербаў рэферэндум байкатавала.

У той час як адносна этнічнай прыналежнасці першых ахвяр вайны існуюць прама процілеглыя пункты гледжання, вядома, што першы сур'ёзны наступ быў прадпрыняты сербскім бокам у сакавіку 1992 года ва Усходняй і Паўночнай Босніі. У выніку хуткай эскалацыі канфлікту 6 красавіка (у дзень афіцыйнага абвяшчэння незалежнасці) у Сараеве пачаліся ўжо поўнамаштабныя баявыя дзеянні. Міжнароднае прызнанне незалежнасці Рэспублікі вымусіла Югаслаўскую народную армію пакінуць яе межы, хоць шмат хто з салдат і афіцэраў заставаліся ў Рэспубліцы Сербскай, уступаючы ў Армію Рэспублікі Сербскай. Узброіўшыся на складах ЮНА, якая выводзілася з краіны, і атрымаўшы падмацаванне ў асобе добраахвотнікаў, Армія Рэспублікі Сербскай на працягу 1992 года змагла ўсталяваць кантроль над большай часткай тэрыторыі Рэспублікі.

6 мая 1992 года ў аўстрыйскім горадзе Грацы паміж прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай Радаванам Караджычам і прэзідэнтам Харвацкай рэспублікі Герцаг-Босна Матэ Бобанам было складзена пагадненне аб спыненні баявых дзеяннях, якія ўжо ўзніклі паміж сербамі і харватамі, каб засяродзіцца на ўзяцці тэрыторый, кантралюемых афіцыйным баснійскім кіраўніцтвам.[1] На той момант пад кантролем сербаў знаходзілася ўжо 70 % тэрыторыі Босніі і Герцагавіны. Пагадненне стала асноўнай перадумовай да пачатку 19 чэрвеня 1992 года Харвацка-баснійскага канфлікту.

Падпісанае ў сакавіку 1994 года Вашынгтонскае пагадненне паміж баснійцамі і харватамі прывяло да спынення ўзброенага супрацьстаяння паміж імі і ўтварэння баснійска-харвацкай Федэрацыі Босніі і Герцагавіны. Падпісанае 14 снежня 1995 года ў Парыжы прэзідэнтам Рэспублікі Боснія і Герцагавіна Аліяй Ізетбегавічам, прэзідэнтам Сербіі Слабаданам Мілошавічам і прэзідэнтам Харватыі Франья Туджманам Дэйтанскае пагадненне спыніла Баснійскую вайну і стала пачатковым пунктам інтэграцыі Рэспублікі Сербскай у Боснію і Герцагавіну.

За тры гады баявых дзеянняў загінула ад 95 да 100 тысяч чалавек, больш за 2 мільёна чалавек сталі бежанцамі.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Malcolm, Noel. Bosnia A Short History. — New York University Press, 1994. — 340 с. — ISBN 0-8147-5520-8.


Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.