Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі
Заснаваны 1993
Сайт ripo.unibel.by

Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі — адукацыйная ўстанова інтэграванага тыпу з функцыямі навуковага, метадычнага і кадравага забяспячэння сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адрас: Мінск, вул. Карла Лібкнехта, 32.

Штогод каля 4 тыс. чалавек з’яўляюцца слухачамі курсаў перападрыхтоўкі і павышэння адукацыі, да 500 праходзяць курсы падрыхтоўкі на камерцыйнай аснове, да 400 чалавек здзяйсняе перападрыхтоўку па накіраванні гарадской службы занятасці. У аспірантуры займаецца 70 чалавек.

Станам на 2010 год у каледжах РІПА навучаюцца 3700 чалавек. Падрыхтоўка ў прафесійна-тэхнічным каледжы вядзецца па 3 спецыяльнасцях. У індустрыяльна-педагагічным каледжы па 5 спецыяльнасцях і забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Перападрыхтоўка на курсах павышэння кваліфікацыі для педагагічных кадраў сістэмы прафесійнай адукацыі вядзецца па 7 спецыяльнасцях, камерцыйная курсавая сетка прапануе магчымасці для навучання па 15 кірунках.

Штогод супрацоўнікамі РІПА ажыццяўляецца каля 20 навукова-даследчых праектаў, выдаецца звыш 100 найменняў вучэбных, вучэбна-метадычных, навуковых і іншых выданняў.

Рэктары

Спорт

Адным з кірункаў дзейнасці інстытута з’яўляецца развіццё спорту сярод студэнтаў. Футбольная каманда «Працоўныя рэзервы-РІПА», якая знаходзілася на балансе РІПА, у 2002 годзе была зліта з прафесійнай футбольнай камандай Мінскага трактарнага завода «Трактар» пад новай назвай МТЗ-РІПА. У сезоне 2005 года каманда заняла 3-е месца ў чэмпіянаце Беларусі і ўпершыню прыняла ўдзел у Кубку УЕФА.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.