Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў
Краіна Беларусь
Адрас 220049, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Чайкоўскага, 7
Тып арганізацыі некамерцыйная арганізацыя, якая фінансуецца з рэспубліканскага бюджэта
Кіраўнікі
Дырэктар Юрый Міксюк
http://rikc.by

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) — дзяржаўная ўстанова адукацыі ў Беларусі. Размяшчаецца ў будынку па вуліцы Чайкоўскага, 7 у Мінску.

Мэтай інстытута з’яўляецца метадычнае і арганізацыйнае забеспячэнне кантролю ведаў навучэнскай моладзі, накіраванае на павышэнне якасці адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама правядзенне мерапрыемстваў па ажыццяўленні тэсціравання грамадзян.

Ажыццяўляе суправаджэнне цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) у Рэспубліцы Беларусь: азнаямляе з дакументамі, якія рэгламентуюць уступную кампанію, падае звесткі аб зборніках і метадычных дапаможніках для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання, аператыўна прадастаўляе вынікі рэпетыцыйнага і цэнтралізаванага тэсціраванняў, дае кваліфікаваныя адказы на пытанні аб тэсціраванні.

Паводле афіцыйнага сайта інстытут здзяйсняе наступныя віды эканамічнай дзейнасці:

  • іншая адукацыя для дарослых і іншая адукацыя, не ўключаная ў іншыя групоўкі;
  • даследаванні і распрацоўкі;
  • даследаванні і распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук;
  • даследаванні і распрацоўкі ў галіне грамадазнаўчых і гуманітарных навук;
  • апрацоўка даных;
  • выдавецкая дзейнасць.

Задачы інстытута:

  • Стварэнне арганізацыйна-прававога забеспячэння інфраструктуры для арганізацыі і правядзення тэсціравання грамадзян.
  • Правядзенне навукова-даследчых работ (НДР) і навукова-даследчых досведна-канструктарскіх работ (НДДКР) па распрацоўцы і ўкараненні нарматыўна-метадычных дакументаў і сертыфікаваных камп’ютарна-кваліметрычных сродкаў для вымярэння якасці навучання, новых адукацыйных стандартаў і тэхналогій.
  • Каардынацыя змястоўнай часткі адукацыйных стандартаў з патрабаваннямі тэставага кантролю якасці ведаў і сертыфікацыя адукацыйных праграм, методык і сродкаў кантролю.
  • Падрыхтоўка і выданне вучэбна-метадычнай, навукова-тэхнічнай літаратуры, нарматыўнай дакументацыі, зборнікаў тэстаў і рэкламнай прадукцыі.
  • Правядзенне тэсціравання грамадзян па асноўных прадметах агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама прафесійнай арыентацыі і агульным узроўні падрыхтоўкі.
  • Падрыхтоўка тэставых матэрыялаў і правядзенне ўнутраных і знешніх атэстацый па заказах вышэйшых навучальных устаноў і іншых арганізацый.
  • Арганізацыя падрыхтоўкі (падрыхтоўчыя курсы) да ўдзелу ў тэсціраванні.
  • Правядзенне па выніках тэсціравання маніторынгу якасці адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і распрацоўка рэкамендацый па ўдасканаленні кіравання і арганізацыі адукацыйнага працэсу.
  • Правядзенне канферэнцый і нарад па праблемах адукацыі, удзел у міжнародных, рэспубліканскіх праграмах і праектах па праблемах тэсціравання ў сістэме адукацыі.
  • Падрыхтоўка і абмен навуковай, тэхнічнай і эканамічнай інфармацыяй з установамі і фізічнымі асобамі.
  • Аказанне кансультацыйных адукацыйных паслуг.
  • Стварэнне інфармацыйных банкаў даных па асноўных кірунках дзейнасці інстытута.
  • Вывучэнне і абагульненне замежнага досведу ў кантролі ведаў.

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.