Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў
Міжнародная назва Republican Centre for Polar Research
Дата заснавання 25 верасня 2007
Год рэарганізацыі 2014
Тып дзяржаўная навуковая ўстанова
Начальнік Уладзімір Анатольевіч Рыжыкаў
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220030, Мінск, вул. Камсамольская, 16.
Сайт belpolus.by

Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў — дзяржаўная навуковая ўстанова ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Гісторыя

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў» створана 25 верасня 2007 года пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на падставе адпаведнай пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У чэрвені 2014 года Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў уключаны ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і замацаваны за Аддзяленнем хіміі і навук аб Зямлі.

Дзейнасць

Асноўная мэта дзейнасці цэнтра — арганізацыя матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і ўдзел у правядзенні комплексных навукова-даследчых работ і экспедыцыйнай дзейнасці ў палярных раёнах Зямлі.

Кіраўніцтва

  • 20072009 — Алег Анатольевіч Смарчкоў
  • 20112013 — Уладзімір Іванавіч Філімонаў
  • 20142016 — Алег Віктаравіч Сныцін
  • 20162019 — Ігар Міхайлавіч Пільшчыкаў
  • з 2019 — Уладзімір Анатольевіч Рыжыкаў

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.