Рэспубліканскі завулак Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Ранейшыя назвы | Бутамаў завулак |
Рэспубліканскі завулак (руск.: Республиканский переулок) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.
Гісторыя
Гістарычная назва Бутамаў завулак (руск.: Бутомов переулок)[1] паходзіць ад прозвішча першапасяленца[2]. За савецкім часам перайменаваны.
Раней цягнуўся ад скрыжавання Дняпроўскага праспекта і Лютэранскага завулка на паўночнай ускраіне Саборнай плошчы да моста цераз Дубравенку, за якім пераходзіў у завулкі Тлусты і Чарнецкі. З поўначы прымыкаў Красны завулак, з поўдня — 2-і Круты завулак. Пасля вайны трасіроўка гэтых завулкаў зменена, каб прабіць вуліцу ад вуліцы Крыленкі да Лазарэнкі, паралельную Першамайскай вуліцы. У 1959 годзе пабудаваны дом культуры швейнай фабрыкі імя Валадарскага, які адрэзаў завулак ад Першамайскай вуліцы.
- На плане 1831 года завулак не пазначаны, прыкладна на яго месцы вялікі яр ад аркі Саборнай плошчы да Дубравенкі.
- На плане 1835 года за Трыумфальнай аркай ужо пазначана вуліца, якая ідзе па схіле яра.
- На плане 1862 года завулак праходзіць на поўнач ад Саборнай плошчы
- Завулак на нямецкім аэрафотаздымку. 1943
Размяшчэнне
![](../I/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%A0%D1%8D%D1%81%D0%BF%D1%83%D0%B1%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D1%83%D0%BB%D0%B0%D0%BA_(%D0%BB%D0%B5%D1%81%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%B4%D0%B0_%D0%94%D1%83%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BA%D1%96)_(01).jpg.webp)
Арыентаваны з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з Чырвоным і 2-м Крутым завулкамі. Больш як палову даўжыні складае лесвіца да Дубравенкі.
Зноскі
- ↑ Улицы Могилева: сто лет назад и сегодня
- ↑ А. М. Мезенко. Имя внутригородского объекта в истории : Об урбанонимах Беларуси XIV — нач. XX в.. — Минск: Выш. шк., 2003. — 299 с. — ISBN 985-06-0905-2.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх