Рэспубліканская фракцыя (ісп.: Bando republicano) — адзін з бакоў грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 гадоў. Рух быў прадстаўлены левымі сіламі: левалібераламі, сацыялістамі, камуністамі і анархістамі. У канфлікце супрацьстаялі фракцыі нацыяналістаў.
Гісторыя
У 1931 годзе ў Іспаніі быў зрынуты кароль Альфонса XIII. Краіна была ператворана ў Рэспубліку. У наступныя гады тут вялася барацьба за ўладу паміж правымі і левымі.
У 1936 годзе былі праведзены парламенцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў «Народны фронт», пасля чаго правыя, у прыватнасці кансерватыўныя і нацыяналістычныя вайскоўцы, пачалі падрыхтоўку ваеннага перавароту.
Путч прывёў да пачатку грамадзянскай вайны з рэспубліканскім урадам «Народнага фронту». Канфлікт завяршыўся вясной 1939 года перамогай апазіцыі і прыходам да ўлады генерала Франсіска Франка.
Прадстаўнікі
Асновай рэспубліканскай фракцыі стаў урад «Народнага фронту», у склад якога ўваходзілі партыі Рэспубліканская левая, Рэспубліканскі саюз, ІСРП, КПІ, ЛРПК і НКП. Па-за гэтай кааліцыі знаходзіліся УСП, БНП і РМА.
Узброеныя сілы
З пачаткам путчу значная частка салдат і афіцэраў перайшлі на бок нацыяналістаў, пакінуўшы рэспубліканцаў практычна без ваенных спецыялістаў і тэхнікі. Найбольш лаяльнымі ўраду апынуліся флот і авіяцыя. У гэтых умовах Народны фронт раздаў зброю сваім прыхільнікам і сфармаваў апалчэнні («мілісіянас»). У далейшым пры падтрымцы савецкіх ваенных спецыялістаў удалося ўдасканаліць стан баявых падраздзяленняў.
Асноўным тактычным воінскім падраздзяленнем рэспубліканскай арміі стала змешаная брыгада. Першапачаткова яна была задумана як «кішэнная дывізія», інавацыйнае манеўранае агульнавайсковае фарміраванне. З-за насычанасці спецыялізаванымі войскамі і службамі яна нагадвала дывізію, але з пункту гледжання колькасці яна была нашмат менш і налічвала каля 3700—4000 чалавек.
Літаратура
- Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.
- Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.
- Платошкин Н. Н. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2005. — 478 с. — ISBN 5-2240-4456-1.
- Шубин А. В. Великая испанская революция.. — М.: URSS, Книжный дом "Либроком", 2011. — 605 с. — ISBN ISBN 978-5-397-02355-9.