Рэспубліканская партыя | |
---|---|
Лідар | Уладзімір Белазор |
Дата заснавання | 1994 |
Дата роспуску | 8 жніўня 2023[1] |
Штаб-кватэра | 220082, Мінск, Прытыцкага, 34 |
Краіна | |
Саюзнікі і блокі | Рэспубліканскі каардынацыйны савет кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў |
Колькасць членаў | больш за 9000[2] |
Сайт | rprb.narod.ru |
Рэспубліканская партыя — ліквідаваная ўладамі палітычная партыя Рэспублікі Беларусь. Партыя падтрымлівала і ўхваляла палітыку Аляксандра Лукашэнкі. Кіравальны орган — Цэнтральнае праўленне.
8 жніўня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Рэспубліканскую партыю.[3]
Мэты
Адраджэнне і стварэнне моцнай, суверэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступенню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забяспячэнне высокага стандарта якасці жыцця чалавека; стварэнне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных механізмах і якая забяспечвае рэальнае напаўненне палітычнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.[4]
Гісторыя
Створана 12 сакавіка 1992 года. Дата рэгістрацыі — 25 мая 1994 года. Дата перарэгістрацыі — 30 верасня 1999 года. У 2006 годзе партыя налічвала 10.913 членаў.
12 чэрвеня 2009 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла пісьмовае папярэджанне, у сувязі з тым, што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю пра сваю дзейнасць.[5]
На парламенцкіх выбарах 2019 года партыя высунула 11 кандыдатаў, але ніхто з іх у парламент не патрапіў. За выбарамі назіралі 183 прадстаўніка партыі.
У студзені 2020 года член Цэнтральнага праўлення Андрэй Бажко і два шараговыя члены партыі абвясцілі яе кіраўніцтва нелегітымным і заявілі, што сярод яе членаў былі нябожчыкі[6].
Старшыні
- Уладзімір Якаўлевіч Белазор (1999 — 8 жніўня 2023), раней працаваў намеснікам начальніка Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ https://belsat.eu/news/10-08-2023-vyarhouny-sud-belarusi-zlikvidavau-yashche-dzve-partyi
- ↑ Афіцыйны сайт (руск.)
- ↑ Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Рэспубліканскую партыю і Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды
- ↑ Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Звесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь Архівавана 20 студзеня 2012.
- ↑ Мін’юст вынес пісьмовыя папярэджанні дзвюм партыям Архівавана 18 чэрвеня 2009. (руск.) // БелаПАН
- ↑ «Нябожчыкі з партыі ня выключаныя». Скандал у Рэспубліканскай партыі, якой бязьзьменна кіруе 71-гадовы старшыня . Радыё Свабода (20 студзеня 2020). Праверана 20 студзеня 2020.