Рэспубліканская левая | |
---|---|
Izquierda Republicana | |
![]() | |
Лідар | Мануэль Асанья |
Дата заснавання |
1934 1977 |
Дата роспуску | 1959 |
Штаб-кватэра | Мадрыд |
Краіна |
|
Ідэалогія | рэспубліканізм, сацыял-лібералізм, антыфашызм |
![]() |
Рэспубліканская левая (ісп.: Izquierda Republicana) — рэспубліканская палітычная партыя ў Іспаніі.
Была заснавана ў 1934 годзе шляхам зліцця некалькіх левых рэспубліканскіх партый. У 1936 годзе партыя ўвайшла ў склад Народнага фронту, які пасля і выйграў выбары. 10 мая 1936 лідар партыі Мануэль Асанья пры падтрымцы Народнага фронту заняў пасаду Прэзідэнта Іспаніі. Пасля пачатку грамадзянскай вайны Асанья захаваў за сабой пасаду аж да канца вайны, а члены Рэспубліканскай левай бралі ўдзел ва ўсіх урадах Іспанскай рэспублікі да 1939 года.
Пасля перамогі франкістаў партыя была забаронена, легалізавана толькі пасля смерці Франка ў 1977 годзе, аднак у фармаванні ўрада Рэспубліканская левая пачынальна з 1977 гады не ўдзельнічала.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.