Рэпарацыі (ад лац.: reparatio — аднаўленне) — форма матэрыяльнай адказнасці суб’екта міжнароднага права за шкоду, нанесеную ў выніку здзейсненнага ім міжнароднага правапарушэння іншаму суб’екту міжнароднага права, у прыватнасці, пакрыццё дзяржавай паводле мірнага дагавора ці іншых міжнародных актаў шкоды, нанесенай ёй дзяржавам, якія падвергліся нападу. Аб’ём і характар рэпарацый павінны вызначацца ў адпаведнасці з нанесенай матэрыяльнай шкодай (прынцып супамернасці). Выплата рэпарацыі можа ажыццяўляцца ў відзе грашовай ці іншай матэрыяльнай кампенсацыі ці ў відзе адначасовай рэстытуцыі і кампенсацыі страт.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.