Рэната Дульбека
італ.: Renato Dulbecco
Дата нараджэння 22 лютага 1914(1914-02-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 2012(2012-02-19)[5][6][…] (97 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вірусолаг, урач
Навуковая сфера вірусалогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Хоўард Тэмін
Член у
Узнагароды

кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»[d] (12 сакавіка 1991)

вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»[d] (3 студзеня 1981)

грант Гугенхайма

прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1964)

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

Selman A. Waksman Award in Microbiology[d] (1974)

прэмія Мэрджары Стэфенсана[d] (1973)

прэмія Пауля Эрліха і Людвіга Дармштэтэра[d] (1967)

прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1973)

Howard Taylor Ricketts Prize[d] (1965)

медаль Джона Скота[d] (1958)

медаль Левенгука (1974)

honorary doctorate of the University of Las Palmas, Gran Canaria[d] (1996)

замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (25 красавіка 1974)

ганаровы доктар Брусельскага вольнага ўніверсітэта[d] (1978)

AACR-G.H.A. Clowes Award for Outstanding Basic Cancer Research[d] (1961)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэната Дульбека (італ.: Renato Dulbecco; 22 лютага 1914, Катандзара, Калабрыя, Каралеўства Італія — 20 лютага 2012, Ла-Хоя, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі вірусолаг італьянскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1975 (сумесна з Дэвідам Балтымарам і Хоўардам Тэмінам) за працу над анкавірусамі — адмысловымі вірусамі, якія могуць выклікаць рак пры ўзаемадзеянні з жывёльнай клеткай[14][15]. Дульбека навучаўся ва ўніверсітэце Турына пад кіраўніцтвам італьянскага анатама і гістолага Джузэпэ Леві разам з іншымі яго вучнямі Сальвадорам Лурыя і Рытай Леві-Мантальчыні, якія пасля заканчэння вучобы пераехалі з Дульбека ў ЗША і таксама пасля сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі. У гады Другой сусветнай вайны быў прызваны ў італьянскую армію, але пазней ўступіў у Супраціў.

Ранняе жыццё

Нарадзіўшыся ў Катандзара (Паўднёвая Італія), ён вырас у Лігурыі у прыбярэжным горадзе Імперыя. Скончыўшы ў 16 гадоў школу, паступіў у Турынскі ўніверсітэт. Нягледзячы на вялікую цікавасць да матэматыкі і фізікі, вырашыў вывучаць медыцыну. У 22 гады скончыў універсітэт па спецыяльнасці Паталагічная анатомія і паталогія, пад кіраўніцтвам прафесара Джузэпэ Леві. Падчас навучання пазнаёміўся з Сальвадорам Лурыя і Рытай Леві-Мантальчыні, сяброўства з якімі падштурхне яго да пераезду ў ЗША пазней. У 1936 годзе прызваны на ваенную службу ў якасці ваеннага лекара, дэмабілізаваўся ў 1938 годзе. У 1940 годзе Італія ўступіла ў Другую сусветную вайну і Дульбека быў зноў мабілізаваны і адпраўлены на фронт у Францыю і Расію, быў паранены. Пасля шпіталізацыі і паразы фашызму ён уступіў у Супраціў супраць германскай акупацыі[15].

Кар’ера і даследаванні

Пасля заканчэння вайны ён аднавіў працу ў лабараторыі прафесара Леві, але неўзабаве разам з Рытай Леві-Мантальчыні пераехаў у ЗША, дзе ў Блумінгтане, Індыяна ён працаваў з Сальвадорам Лурыя над вывучэннем бактэрыяфагаў. Улетку 1949 ён пераехаў у Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут, уступіўшы ў даследчую групу пад кіраўніцтвам Макса Дэльбрука. Тут ён пачаў свае даследаванні на анкавірусах, што паражаюць жывёльныя клеткі, у прыватнасці на прадстаўніках сямейства Поліамавірусы[16]. У канцы 1950-х ён прыняў у сваю групу Хоўарда Тэміна ў якасці студэнта. З ім, а таксама з Дэвідам Балтымарам ён пазней падзяліў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне (1975) за «адкрыцці, якія тычацца ўзаемадзеяння паміж анкавірусамі і генетычным матэрыялам клеткі». Тэмін і Балтымар прыйшлі да адкрыцця зваротнай транскрыптазы спантанна і незалежна адзін ад аднаго. Хоць Дульбека не прымаў непасрэднага ўдзелу ў адным з гэтых эксперыментаў, ён навучыў іх двум метадам, якія яны выкарыстоўвалі, каб зрабіць адкрыццё.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША(1961) і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1965), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1974)[17]. Падпісаў «Папярэджанне чалавецтву» (1992)[18].

Нобелеўская прэмія

Дульбека і яго група прадэманстравалі, што інфікаванне нармальных клетак з дапамогай пэўных тыпаў вірусаў (анкавірусаў) вядзе да ўбудавання гена віруснага паходжання ў геном клеткі-гаспадара, і што гэта прыводзіць да змены (набыццю пухліннага фенатыпу) клеткі. Як было паказана Тэмінам і Балтымарам, якія падзялілі з Дульбека Нобелеўскую прэмію, перанос генаў віруса ў клетку кантралюецца ферментам, названым зваротная транскрыптаза (ці, больш дакладна, РНК-залежная ДНК-полімераза), якая рэплікуе вірусны геном (у гэтым выпадку з РНК у ДНК), які пасля ўбудоўваецца ў геном клеткі-гаспадара.

Анкавірусы з’яўляюцца прычынай некаторых відаў раку ў чалавека. Даследаванне Дульбека дало падставы для дакладнага разумення плыні малекулярных механізмаў, дзякуючы якім яны размножваюцца, такім чынам дазваляючы людзям лепш змагацца з імі. Акрамя таго, механізмы канцэрагенеза, рэгуляванага анкавірусамі блізка супадаюць з працэсамі, на працягу якіх нармальныя клеткі выраджаюцца ў ракавыя клеткі. Адкрыцці Дульбека дазволілі людзям лепш разумець рак і змагацца з ім. Таксама добра вядома, што ў 1980—1990-х гадах разуменне механізму дзеяння зваротнай транскрыптазы, паходжання, прыроды і ўласцівасцяў Віруса імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ, з якіх ёсць два найбольш вывучаных сератыпа, ВІЧ-1, і што радзей сустракаецца і менш вірулентны ВІЧ-2), вірус, які пры нявыяўленні ў канчатковым рахунку выклікае СНІД, прывяло да распрацоўкі першай групы лекаў, якія могуць лічыцца паспяховымі супраць вірусаў, інгібітары зваротнай транскрыптазы, з якіх адзін найбольш вядомы сёння — Зідавудзін. Гэтыя прэпараты да гэтага часу выкарыстоўваюцца як частка сучаснага «кактэйлю» высока актыўнай антырэтравіруснай тэрапіі.

Іншыя ўзнагароды

Зноскі

  1. Renato Dulbecco // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Renato Dulbecco // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Дульбекко Ренато // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Renato Dulbecco 1914-2012Нацыянальная акадэмія навук ЗША.
  5. Renato Dulbecco obituary: 1975 Nobel Prize winner in medicine // Los Angeles TimesLA: 2012. — ISSN 0458-3035; 2165-1736 Праверана 12 жніўня 2012.
  6. Week ending Saturday, February 25, 2012
  7. Baltimore D. Retrospective. Renato Dulbecco (1914-2012). // Science / H. ThorpAAAS, 2012. — Vol. 335, Iss. 6076. — P. 1587. — ISSN 0036-8075; 1095-9203doi:10.1126/SCIENCE.1221692
  8. Renato Dulbecco, who won a Nobel for virus research, dies at 97 // The Washington Post / S. BuzbeeWashington: Fred Ryan, 2012. — ISSN 0190-8286; 2641-9599
  9. Reverse transcriptase
  10. Renato Dulbecco: Virologist and Nobel laureate // The IndependentBritain: 2012. — 176681 экз. — ISSN 1741-9743
  11. Encyclopædia Britannica
  12. NNDB — 2002.
  13. NNDB — 2002.
  14. «The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1975». Nobelprize.org. 12 Sep 2012
  15. 1 2 Nobel autobiography of Dulbecco
  16. From the molecular biology of oncogenic DNA viruses to cancer. — Science, 1976. — Т. 192. — № 4238. — С. 437—440. — DOI:10.1126/science.1257779PMID 1257779.
  17. Fellowship of the Royal Society 1660-2015. London: Royal Society. Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2015.
  18. Архивированная копия. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011.
  19. Renato Dulbecco. gf.org. Праверана 15 красавіка 2019.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.