Рэмез звычайны | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Remiz pendulinus Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Звычайны рэмез (Remiz pendulinus) — невялікая птушка сямейства Рэмезавыя (Remizidae).
Апісанне
Даўжыня цела 10—11 см, размах крылаў 16—17,5 см, маса 8—11 г. Крыху меншы за вялікую сініцу. Верх галавы белы з рознымі адценнямі ржавага колеру, бакі галавы чорныя. Пярэдняя частка спіны каштанавая, задняя — вохрыстая, брушка белаватае. Маладыя шараватыя, без чорнай плямы на баках галавы, часам верх цела рыжаваты. Песня — ціхі шчэбет.
Пашырэнне
Арэал у Еўропе разарваны: Пірэнейскі паўвостраў і ад Бельгіі, Германіі і Італіі праз Паўднёвую, Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, Малую Азію, Цэнтральную і Усходнюю Азію да Манголіі і поўдня Ірана. Ізалявана сустракаецца ў Кітаі, Карэі і Японіі. На поўначы арэала пералётны, на поўні — аселы. Тэрыторыя Беларусі ўваходзіць у гнездавальны арэал віду, рэдкі гнездавальны пералётны від.
Насяляе вільготныя і прырэчныя лугі, дэльты і эстуарыі, ставы і неглыбокія азёры з дрэвамі па берагах, балоты. Месцы пражывання: густыя вербнякі па берагах рэк і старыц, поймавыя забалочаныя лугі з асобнымі дрэвамі каля вады.
Асаблівасці біялогіі
Прылёт у другой палове красавіка. Гнёзды размяшчаюцца не бліжэй за 200 м адно ад другога на бакавых галінках вярбы, звіслых над вадой, радзей на дубах, бярозах, вольхах на вышыні 2—4 м ад паверхні вады. Яны па-майстэрску звіты з лубу вербаў і пуху іх суквеццяў, збоку нагадваюць невялікую рукавіцу з незакончаным вялікім пальцам, маюць адну, вельмі рэдка дзве адтуліны — ляткі. Побач з асноўным гняздом будуецца дадатковае, у якім птушкі адпачываюць, начуюць. Як правіла, дадатковае гняздо няскончанае, нагадвае прыгожую «калыску». У кладцы 5—7 белых яек велічынёй 16,6×10,6 мм. Яйкі ў гняздзе перакладзены раслінным пухам і таму не разбіваюцца пры моцным хістанні галін ад ветру. Збудаванне гнёздаў і кладка заканчваюцца ў маі, вылет птушанят у першай дэкадзе чэрвеня.
Літаратура
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. — ISBN 83-01-13187-X.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэмез звычайны