Рэмезы | |||||||||||||||||||||||||||||||
Рэмез звычайны (Remiz pendulinus) | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Remizidae Olphe-Galliard, 1891 | |||||||||||||||||||||||||||||||
Роды | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Рэмезы[1] (Remizidae) — падсямейства птушак сямейства сініцавых. У сямействе 5 родаў і 13 відаў.
Апісанне
Рэмезы — гэта маленькія, падобныя да сініц птушкі даўжынёй ад 7,5 да 11 см. У параўнанні з сініцамі ў іх больш тонкія, меншыя па памеры дзюбы. У іх таксама кароткія, круглявыя крылы і кароткія хвасты.
Распраўсюджанне
Ремезы распаўсюджаныя ў Еўразіі, Афрыцы і Паўночнай Амерыцы. У той час як род Remiz распаўсюджаны ад Партугаліі і паўночнага Марока да Японіі, самы вялікі род — Anthoscopus жыве на поўдзень ад Сахары да Паўднёвай Афрыкі. Монатыпны род Auriparus жыве ў Мексіцы і на паўднёвым захадзе ЗША. Еўразійскія віды — гэта ў асноўным пералётныя птушкі, афрыканскія і амерыканскія віды — гэта аседлыя птушкі. Большасць відаў аддаюць перавагу адкрытым мясцовасцям з адзінокімі дрэвамі і кустамі, некалькі відаў жывуць у пустынях, багністых мясцовасцях або лясах.
На Беларусі рэмез звычайны сустракаецца ў пойме ракі Прыпяць. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Зноскі
- ↑ Рэмезы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.10-11
Літаратура
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
- Пінчук П. У. Рэмезы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 10—11. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).