Вёска
Рэкта
± |
Рэ́кта[1] (трансліт.: Rekta, руск.: Ректа) — вёска ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Холстаўскага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Баркалабаўскага сельсавета[2].
Назва
Рэкта — гідронім балцкага паходжання. Належыць да шэрагу такіх гідронімаў на Верхнім Падняпроўі, як напр. Рэкта (прыток Сянны), Рэкта (прыток Лабжанкі). Усе гэтыя формы ўзыходзяць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis. Далей да літоўскага rišti, прускага *ristun «звязваць» (арэхі растуць «звязкамі», гронкамі)[3][4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области» Архівавана 13 ліпеня 2015.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204—205.
- ↑ О. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.