рэйхскамісарыят
Рэйхскамісарыят Украіна
ням.: Reichskommissariat Ukraine
укр.: Райхскомісаріат Україна
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Рэйхскамісарыят у 1942 годзе
Рэйхскамісарыят у 1942 годзе
< 
< 
 >

Сталіца Роўна
Мова(ы) нямецкая і ўкраінская
Афіцыйная мова нямецкая і украінская мова
Рэлігія пераважна праваслаўе
Грашовая адзінка карбаванец
Форма кіравання акупацыйны рэжым
Рэйхскамісар
  19411944 Эрых Кох
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэйхскамісарыят Украіна (ням.: Reichskommissariat Ukraine, укр.: Райхскомісаріат Україна) — утвораная 20 жніўня 1941 года адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Трэцяга рэйха пад нямецкай адміністрацыяй на тэрыторыі Украінскай ССР.

Рэйхскамісарыят уключаў акупаваную тэрыторыю тагачаснай УССР і часткі БССР, за выключэннем Галічыны і Трансністрыі — вобласці паміж Паўднёвым Бугам і Днястром, а таксама некалькіх сот кіламетраў прыфрантавой зоны, якая знаходзілася ў распараджэнні ваеннай адміністрацыі адпаведных груп армій. Харкаў, найбуйнейшы індустрыяльны цэнтр УССР, ніколі не ўваходзіў у склад рэйхскамісарыята, як і Сталіна, Варашылаўград.

План Розенберга па стварэнні Украінскага рэйхскамісарыята,
1941

Рэйхскамісарыят улетку 1942 года быў пашыраны «на будучыню» і фармальна ўключаў частку цэнтральнай і паўднёвай Расіі, у тым ліку не захопленай немцамі, — да заволжскіх стэпаў (Курск, Арол, Тамбоў, Варонеж, Саратаў, Сталінград[1]).

На захадзе рэйхскамісарыят межаваў з «генерал-губернатарствам» і «Вялікай Румыніяй», на поўначы — з рэйхскамісарыятамі «Масковія» і «Остланд». На ўсходзе рэйхскамісарыят павінен быў межаваць з рэйхскамісарыятам «Туркестан», на поўдні — з рэйхскамісарыятам «Каўказ».

Сталіцай рэйхскамісарыята быў горад Роўна.

Пасаду Рэйхскамісара аж да поўнага заняцця тэрыторыі Рэйхскамісарыята ўзброенымі сіламі СССР займаў Эрых Кох.

Адміністрацыйны падзел

Рэйхскамісарыят з 1 верасня 1942 фармальна складаўся з 13 акруг, сем з якіх ніколі не былі створаны.

Адміністрацыйны падзел

Акругі, якія рэальна існавалі

  • Генеральная акруга Днепрапятроўск (ням.: Generalbezirk Dnjepropetrowsk) — генеральны камісар Нікалаус (Клаус) Зельцнер.
  • Генеральная акруга Кіеў (ням.: Generalbezirk Kiew) — генеральны камісар Хельмут Квітцрау (з 20 кастрычніка 1941 да 14 лютага 1942), Вальдэмар Магунія (з 14 лютага 1942 да 6 лістапад 1943).
  • Генеральная акруга Крым (паўакруг Таўрыя) (ням.: Generalbezirk Krim (Teilbezirk Taurien)) — генеральны камісар Альфрэд Эдуард Фраўэнфельд. Меркаваўся да перадачы непасрэдна ў склад Рэйха ў якасці ўсенямецкай здраўніцы, пра што неаднаразова заяўляў А. Гітлер.
  • Генеральная акруга Мікалаеў (ням.: Generalbezirk Nikolajew) — генеральны камісар Эвальд Оперман (са снежня 1941 па жнівень 1944).
  • Генеральная акруга Жытомір (ням.: Generalbezirk Shitomir) — генеральны камісар Курт Клем.
  • Генеральная акруга Валынь-Падолія (ням.: Generalbezirk Wolhynien-Podolien) — генеральны камісар Гайнрых Шонэ (ням.: Schoene).

Няствораныя акругі

Большасць гэтых тэрыторый фактычна ўваходзілі ў рэйхскамісарыят (акрамя акруг Тамбоў і Саратаў, дзе не было баявых дзеянняў і яны не былі акупаваны немцамі), але яны не мелі грамадзянскай адміністрацыі, а падпарадкоўваліся ваеннай адміністрацыі (уваходзілі ў зону адказнасці тылоў груп армій).

Гл. таксама

  • Карбаванец Рэйхскамісарыята Украіна
  • Бабі Яр
  • Украінскія калабарацыяністы
  • Дыстрыкт Галіцыя

Адміністрацыйныя акупацыйныя акругі Трэцяга рэйха

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.