Рэйхсгау (ням.: Reichsgau — «імперская акруга») — адміністрацыйная адзінка Трэцяга рэйха, створаная на зноў далучаных да Германскай імперыі тэрыторыях; існавала з 1939 па 1945 год. Не варта блытаць з партыйнымі гау. Главой рэйхсгау быў імперскі штатгальтар, які па сумяшчальніцтве з'яўляўся гаўляйтарам органаў НСДАП на дадзенай тэрыторыі.
Спіс рэйхсгау
Судэтэнланд
На тэрыторыі Судэцкай вобласці Чэхіі, населенай судэцкімі немцамі 15 красавіка 1939 года было створана рэйхсгау Судэтэнланд. Сталіца — горад Райхенберг (Ліберац).
Альпійскія і дунайскія рэйхсгау
Пасля аншлюсу Аўстрыі на яе тэрыторыі законам ад 14 красавіка 1939 былі створаны сем рэйхсгау, якія толькі часткова супадалі з былымі аўстрыйскімі землям:
- Рэйхсгау Вена — на тэрыторыі горада Вена і прыгарадных раёнаў Ніжняй Аўстрыі.
- Рэйхсгау Верхні Дунай — на тэрыторыі зямлі Верхняя Аўстрыя, сталіца — Лінц.
- Рэйхсгау Ніжні Дунай — на тэрыторыі зямлі Ніжняя Аўстрыя і паўночнай часткі Бургенланда, сталіца — Крэмс-на-Дунаі.
- Рэйхсгау Карынтыя — на тэрыторыі зямлі Карынтыя, сталіца — Клагенфурт.
- Рэйхсгау Зальцбург — на тэрыторыі зямлі Зальцбург, сталіца — Зальцбург.
- Рэйхсгау Штырыя — на тэрыторыі зямлі Штырыі і паўднёвай частцы Бургенланда, сталіца — Грац.
- Рэйхсгау Ціроль-Форарльберг — на тэрыторыі зямель Ціроль і Форарльберг, сталіца — Інсбрук.
Далучаныя ўсходнія вобласці
На тэрыторыях «далучаных усходніх абласцей» загадам ад 26 кастрычніка 1939 гады былі створаны два рэйхсгау:
- Рэйхсгау Данцыг — Заходняя Прусія (першапачаткова рэйхсгау Заходняя Прусія) створана на былых польскіх тэрыторыях. У рэйхсгау ўвайшла таксама адміністрацыйная акруга Заходняя Прусія правінцыі Усходняя Прусія. Сталіца — горад Данцыг (Гданьск).
- Рэйхсгау Вартэланд (першапачаткова рэйхсгау Позен) створана на былых польскіх тэрыторыях. Сталіца — Позен (Познань)
Планаваныя рэйхсгау
У будучыні планавалася стварыць яшчэ некалькі рэйхсгау, але гэтыя планы так і не былі ажыццёўлены:
- Рэйхсгау Заходняя марка (Вестмарк), якое планавалася стварыць шляхам зліццятэрыторый Саара і Пфальца, якія належалі Германскай імперыі, з «вобласцю цывільнага кіравання» Латарынгія, анексаванай у Францыі.
- Рэйхсгау Верхні Рэйн, якое павінна было быць cтворана шляхам зліцця гау Бадэн з «вобласцю цывільнага кіравання» Эльзас, анексаванай у Францыі.
- На тэрыторыі Бельгіі планавалася стварэнне рэйхсгау Фландрыя і рэйхсгау Валонія.