Рэйка — сталёвы профіль адмысловай формы.
Часцей за ўсё рэйкі ўкладваюць на шпалах або іншых апорах, каб атрымаць рэйкавы шлях, па якім перамяшчаецца рухомы састаў чыгуначнага транспарту, гарадскіх чыгунак, спецыялізаваныя саставы ў шахтах, кар'ерах, краны і г. д.
Рэйкі служаць для накіроўвання колаў пры іх руху, непасрэдна ўспрымаюць і пругка перадаюць ціск ад колаў на ніжэй ляжачыя элементы верхняй будовы пуці. На ўчастках з электрычнай цягай рэйкі служаць праваднікамі адваротнага сілавога току, а на ўчастках з аўтаблакіроўкай — праваднікамі сігнальнага току.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.