Рэзістары з колернай маркіроўкай розных наміналаў і дакладнасці

Рэзістар — пасіўны элемент электрычнага ланцуга, у ідэале характарызуецца толькі супраціўленнем электрычнаму току, то-бок для ідэальнага рэзістара выконваецца закон Ома для аднароднага ўчастка ланцуга:

.

Рэальныя рэзістары таксама маюць паразітную ёмістасць, паразітную індуктыўнасць і нелінейную вольт-амперную характарыстыку.

Электрычныя функцыянальнасць рэзістара вызначаецца яго супраціўленнем, камерцыйныя рэзістары вырабляюць у дыяпазоне большым за дзевяць парадкаў. Тэмпературны каэфіцыент электрычнага супраціўлення таксама можа быць карысным. Практычныя рэзістары таксама маюць паказчык максімальнай магутнасці, якая павінна перавышаць чаканую рассейваную магутнасць рэзістара. Рэзістары з больш высокімі паказчыкам магутнасці фізічна буйнейшыя, а таксама для іх працы могуць спатрэбіцца радыятары. У высакавольтавых ланцугах часам увагу надаюць максімальнаму намінальнаму рабочаму напружанню рэзістараў.

Практычныя рэзістары маюць індуктыўнасць і невялікую ёмістасць, гэтыя характарыстыкі могуць мець важнае значэнне для высокачастотных прыбораў. У малашумных узмацняльніках і перадузмацняльніках, шумавыя характарыстыкі рэзістараў могуць выклікаць праблемы. Непажаданая індуктыўнасць, лішні шум і тэмпературны каэфіцыент у асноўным залежаць ад тэхналогій, якая ўжыта пры вытворчасці рэзістараў.

Класіфікацыя

Рэзістары ўжываюць амаль ва ўсіх прыладах прамысловай электронікі. Таму яны маюць класіфікацыю па шэрагу прыкмет: па мэце ўжывання, па здольнасці змяняць супраціўленне, па спосабе мантажу, па матэрыяле і форме рэзістыўнага слою, па спосабе абароны ад вонкавых фактараў.

Па мэце ўжывання вылучаюць:

  • рэзістары агульнага прызначэння – звычайныя рэзістары, якія можна ўжываць у ланцугах пастаяннага або пераменнага электрычнага току як нагрузкі, раздзяльнікаў напружання, абмежавальнікаў і інш.;
  • спецыяльныя рэзістары – рэзістары, якія ўжываюць ў пэўных мэтах. Да такіх адносяць:
    • дакладныя і звышдакладныя рэзістары – рэзістары, для якіх характэрна высокая стабільнасць параметраў і дакладнасць супраціўлення з мінімальным (ад ±0.0001 да ±5%) допускам;
    • высокачастотныя рэзістары – ужываюць у электрычных ланцугах, дзе пераменны ток мае значэнні ад дзясяткаў мегагерц (МГц) і вышэй. Могуць быць, напрыклад, атэнюатарамі;
    • высакавольтныя рэзістары – рэзістары, якія ўжываюць у ланцугах з напружаннем большым за 10 кВ. Звычайна, такімі ланцугамі ёсць лініі высакавольтнай перадачы электрычнасці;
    • высокаомныя і звышвысокаомныя рэзістары – рэзістары з вельмі вялікім паказчыкам супраціўлення (ад 1010 Ом і вышэй). Іх ужываюць у вымяральнай тэхніцы (напрыклад, у дазіметрах), як раздзяляльнікі напружання і інш.

Па здольнасці змяняць супраціўленне бываюць:

  • пастаянныя рэзістары – рэзістары, супраціўленне якіх заўсёды адное і тое;
  • пераменныя рэзістары – супраціўленне такіх рэзістараў змяняецца ў пэўных межах. Іх, у сваю чаргу, падзяляюць на:
    • рэгулятарныя рэзістары – такія рэзістары могуць шматразова змяняць супраціўленне падчас працы электрычнага ланцуга;
    • рэзістары-падстройкі – такія рэзістары могуць самастойна змяняць свае значэнне супраціўлення (т.б. «падстройвацца») пад электрычны ланцуг пры яго разавай або перыядычнай рэгуліроўцы.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.