Рэзервовы фронт | |
---|---|
Гады існавання |
Першае фарміраванне: 30 ліпеня 1941 — 10 кастрычніка 1941 Другое фарміраванне: 12 сакавіка 1943 — 23 сакавіка 1943 Трэцяе фарміраванне: 6 красавіка 1943 — 15 красавіка 1943 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | камандуючаму |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы СССР |
Тып | фронт |
Складаецца з | упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Функцыя | абарона |
Колькасць | аб’яднанне |
Дыслакацыя | |
Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Г. К. Жукаў С. М. Будзённы М. А. Рэйтэр М. М. Папоў |
Рэзерво́вы фронт — адзін з франтоў Чырвонай Арміі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Упершыню ўтвораны 30 ліпеня 1941, скасаваны 10 кастрычніка 1941 года. У другі раз быў сфарміраваны 12 сакавіка 1943 года з злучэнняў Бранскага фронту, якія вызваліліся з Вяземскага выступу. 23 сакавіка 1943 года перайменаваны ў Курскі фронт. Трэці раз быў створаны 6 красавіка 1943 года і праіснаваў да 15 красавіка 1943 года.
Першае фарміраванне
Рэзервовы фронт першага фарміравання быў утвораны на заходнім напрамку 30 ліпеня 1941 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 29 ліпеня 1941 года з мэтай аб’яднаць дзеянні рэзервовых армій на Ржэўска-Вяземскай абарончай мяжы[1]. У яго склад увайшлі 24, 31, 32, 33 і 34-я арміі, у наступным дадаліся 43-я і 49-я арміі, Ржэўска-Вяземскі і Спас-Дземянскі ўмацаваныя раёны.
Сілы фронту правялі Ельнінскую аперацыю і ўдзельнічалі ў Вяземскай аперацыі.
У ходзе Ельнінскай аперацыі 30 жніўня — 8 верасня 1941 асабліва вызначыліся дзве дывізіі фронту: 100-я і 127-я стралковыя дывізіі, якія разам з дзвюма дывізіямі Заходняга фронту: 153-й і 161-й першымі ў РСЧА атрымалі найменне Гвардзейскія — 18 верасня 1941 года ў адпаведнасці з рашэннем Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання загадам наркама абароны СССР № 308 гэтыя чатыры дывізіі былі перайменаваны, адпаведна, у 1-ю, 2-ю, 3-ю і 4-ю гвардзейскія стралковыя дывізіі[2].
Данясення армій і злучэнняў аб баявым і колькасным складзе
- Данясенні аб колькасным і баявым складзе частак 24-й арміі па стане на 20 верасня 1941 года[ЦАМО 1]:
- 309-я стралковая дывізія — асабісты склад: па штату — 11650 ваеннаслужачых, па спісе — 6609 ваеннаслужачых
- 103-я стралковая дывізія — асабісты склад: па штату — 11650 ваеннаслужачых, па спісе — 8017 ваеннаслужачых
- Данясенні аб колькасным і баявым складзе частак 31-й арміі па стане на 20 верасня 1941 года[ЦАМО 2]:
- 110-я стралковая дывізія — асабісты склад: па штату — 11720 ваеннаслужачых, па спісе — 11427 ваеннаслужачых
- 103-я стралковая дывізія — асабісты склад: па штату — 11720 ваеннаслужачых, па спісе — 2592 ваеннаслужачых
10 кастрычніка 1941 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 10 кастрычніка 1941 года аб'яднаны з Заходнім фронтам[3].
Камандуючыя:
- Георгій Канстанцінавіч Жукаў: 30 ліпеня 1941 —12 верасня 1941
- Сямён Міхайлавіч Будзённы: 13 верасня 1941 — 8 кастрычніка 1941
- Георгій Канстанцінавіч Жукаў: 8 кастрычніка 1941 — 12 кастрычніка 1941 г.
Страты фронту:[4]
- Беззваротныя — 184 041 чал.
- Санітарныя — 139 720 чал.
Другое фарміраванне
Рэзервовы фронт другога фарміравання быў утвораны 12 сакавіка 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК № 30071 ад 11 сакавіка 1943 года з злучэнняў Бранскага фронту. У склад увайшлі 2-я рэзервовая, 24-я і 66-я агульнавайсковыя арміі, а таксама тры танкавыя карпусы: 4-ы гвардзейскі, 10-ы і 3-ці.
23 сакавіка 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК № 30077 ад 19 сакавіка 1943 года быў перайменаваны ў Курскі фронт.
Камандуючыя:
- генерал-палкоўнік Макс Рэйтэр: 12 сакавіка 1943 — 23 сакавіка 1943.
Начальнікі штаба:
- генерал-лейтэнант Леанід Сандалаў: 12 сакавіка 1943 — 23 сакавіка 1943.
Страты фронту (сумесна з стратамі Курскага, Арлоўскага і Бранскага франтоў):[5]
- Беззваротныя — 83 197 чал.
- Санітарныя — 235 069 чал.
Трэцяе фарміраванне
Рэзервовы фронт трэцяга фарміравання быў утвораны 6 красавіка 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК № 46100 ад 6 красавіка 1943 года[6]. Палявое ўпраўленне фронту разгортвалася на базе палявога ўпраўлення расфарміраванай 41-й арміі. У склад фронту ўвайшлі 2-я рэзервовая, 24-я, 46-я, 47-я, 53-я і 66-я агульнавайсковыя арміі, 5-я гвардзейская танкавая армія, а таксама шэсць танкавых карпусоў (1-ы гвардзейскі, 2-гі гвардзейскі, 4-ы гвардзейскі, 3-ці, 8-ы і 10-ы) і два механізаваных корпуса (1-ы і 5-ы).
15 красавіка 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК № 46101 ад 13 красавіка 1943 года перайменаваны ў Стэпавую ваенную акругу[7].
Камандуючыя:
- генерал-лейтэнант Маркіян Міхайлавіч Папоў: 6 красавіка 1943 — 15 красавіка 1943.
Начальнікі штаба:
- генерал-маёр Фёдар Пятровіч Озераў: 6 красавіка 1943 — 15 красавіка 1943.
Крыніцы
Зноскі
- ↑ militera.. Приказ Ставки ВК № 00583 о формировании Резервного фронта. . Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2012. Праверана 10 студзеня 2018.
- ↑ Рождение Советской гвардии
- ↑ militera.. Документы Западного фронта . Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2012. Праверана 10 студзеня 2018.
- ↑ militera.. Великая война . Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2007. Праверана 10 студзеня 2018.
- ↑ militera.. Великая война . Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2007. Праверана 10 студзеня 2018.
- ↑ Директива Ставки ВГК № 46100 от 6 апреля 1943 г.
- ↑ Директива Ставки ВГК № 46101 от 13 апреля 1943 г.