Рэзанатар — вагальная сістэма, у якой могуць адбывацца ваганні найбольшай амплітуды (рэзананс), пры ўздзеянні знешняй сілы пэўнай частаты і формы[1]. Гэта значыць, што ён вагаецца з большай амплітудай на некаторых частотах, якія называюцца рэзананснымі, чым на іншых частотах. Ваганні ў рэзанатары могуць быць як электрамагнітнымі, так і механічнымі (у тым ліку акустычнымі). Рэзанатары выкарыстоўваюцца альбо для генерацыі хваль пэўных частот, альбо для выбару пэўных частот з сігналу.

Зноскі

  1. БелЭн т. 13, 2001
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.