Рэджайнаўскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Regina | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Regina |
Заснаваны | 1911 |
Год рэарганізацыі | 1974 |
Размяшчэнне | Рэджайна, Саскачэван, Канада |
Сайт | uregina.ca |
Рэджайнаўскі ўніверсітэт (англ.: University of Regina) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Рэджайна ў правінцыі Саскачэван, Канада.
Агульная характарыстыка
Заснаваная ў 1911 годзе як прыватная канфесійная сярэдняя школа метадысцкай царквой, вучэльня пачала асацыяцыю з Саскачэванскім ўніверсітэтам у якасці малодшага каледжа ў 1925 годзе і была цалкам саступлена метадысцкай царквой універсітэту ў 1934 годзе. У 1961 годзе яна атрымала статус кампуса Саскачэванскага ўніверсітэта. У 1974 годзе кампус стаў аўтаномным універсітэтам.
Структура
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт бізнес-адміністравання
- Цэнтр дадатковай адукацыі
- Факультэт адукацыі
- Факультэт інжынерыі і прыкладных навук
- Факультэт аспірантуры і даследаванняў
- Вышэйшая школа дзяржаўнай палітыкі
- Вышэйшая школа бізнесу
- Факультэт кінезіялогіі і здароўя
- Факультэт медыяў, мастацтва і перформансу
- Факультэт медсястрынства
- Школа бізнесу
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт сацыяльнай работы
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.