![](../I/Sverigekarta-Landsdelar%252C_namn_och_landskap.svg.png.webp)
Рэгіёны Швецыі
Рэгіёны Швецыі — тры традыцыйныя часткі, па сутнасці тры групы правінцый, Швецыі. Рэгіёны не маюць цяпер якога-небудзь адміністрацыйнага значэння, аднак захоўваюць культурную і гістарычную значнасць. Часцей за ўсё іх называюць «landsdelar», што проста азначае «частка краіны».
Рэгіёны
- Гёталанд — паўднёвы рэгіён, найбольш заселены рэгіён, які складаецца з 10 правінцый.
- Свеаланд — цэнтральны рэгіён, названы ў гонар гістарычнай Швецыі (англ.: Sweden proper). Самы маленькі рэгіён, складаецца з 6 правінцый.
- Норланд — паўночны рэгіён, які займае 60 % тэрыторыі Швецыі. Складаецца з 9 правінцый.
Рэгіён | Насельніцтва (2005) | Плошча (км²) | Колькасць правінцый | Правінцыі |
---|---|---|---|---|
Гёталанд | 4 351 658 | 97 841 | 10 | Сконэ, Блекінгэ, Халанд, Смоланд, Эланд, Готланд, Эстэргётланд, Вестэргётланд, Дальсланд і Бохуслен |
Свеаланд | 3 539 944 | 91 098 | 6 | Сёдэрманланд, Упланд, Вестманланд, Нерке, Вермланд і Даларна |
Норланд | 1 156 150 | 261 292 | 9 | Естрыкланд, Хельсінгланд, Хер'едален, Емтланд, Медэльпад, Онгерманланд, Вестэрботэн, Нарботэн і Лапланд |
Гістарычныя рэгіёны
![](../I/Map_swedish_lands.png.webp)
Гістарычныя рэгіёны Швецыі
Швецыя гістарычна падзелена на 4 рэгіёны: Гёталанд, Свеаланд, Норланд, Эстэрланд.
- Эстэрланд — гэта старая назва паўднёвай Фінляндыі. У дагістарычныя часы рэгіён быў заселены рознымі плямёнамі са сваімі царамі (такіх, як квены). Тэрмін стаў састарэлым ужо з 15-га стагоддзя і практычна невядомы ў Швецыі сёння. У большасці слоўнікаў «österlandet» азначае проста ўсход.
- Норланд — гэта назва земляў на поўнач па абодва бакі ад Батнічнага заліва.
- У дагістарычныя часы Швецыя была ў значнай ступені абмежавана тэрыторыямі Свеаланда і паўднёвай часткай Норланда, у той час Гёталанд згадваецца ў легендах як дзяржава-супернік, з якой увесь час вяліся шведска-гёцкія войны (англ.: Swedish-Geatish wars), згаданыя ў англасаксонскай эпічнай сазе пра Беавульфа. Урэшце абедзве краіны былі аб’яднаны пад адной каронай на некаторы час паміж 550—1200 (дакладная дата з’яўляецца прадметам дыскусій).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэгіёны Швецыі
- Courts of Appeal: The Court Districts of Sweden Архівавана 9 жніўня 2016. — Official site of The National Courts Administration
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.