Регіёны Беларусі — гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны, што вылучаюцца на тэрыторыі Беларусі паводле комплексу этнакультурных прыкмет: асаблівасцей этнічнай гісторыі, характару рассялення, гаспадарчых заняткаў і прылад працы, народнай архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйнага адзення, фальклору, мясцовых гаворак.[1]
Этнаграфічныя рэгіёны Беларусі
Беларускі этнограф Віктар Цітоў прапанаваў вылучэнне наступных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў:
- Паўночны (Паазер’е, Падзвінне)
- Усходні (Падняпроўе)
- Цэнтральны (Цэнтральная Беларусь)
- Паўночна-Заходні (Панямонне)
- Усходняе Палессе
- Заходняе Палессе
Зноскі
- ↑ ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНЫЯ РЭГІЁНЫ БЕЛАРУСI . Karty.by. Праверана 22 красавіка 2018.
Спасылкі
- Рэгіёны
- Геаграфія Беларусі Архівавана 7 верасня 2009.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.