Рычы | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 146 м |
Даўжыня | 6,27 км |
Шырыня | 3,73 км |
Плошча | 12,83 км² |
Аб’ём | 0,131 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 33,4 км |
Найбольшая глыбіня | 51,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 9,7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,22 ‰ |
Празрыстасць | 5,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 123 км² |
Выцякаюць | рака Рычанка |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
![]() ![]() Рычы |
|
|
|
![]() ![]() Рычы |
|
![]() |
|
![]() |
Ры́чы, Рыча, Рычу (лат.: Riču) — возера ў Беларусі (Браслаўскі раён Віцебскай вобласці) і Латвіі. Знаходзіцца ў басейне ракі Дрысвята, за 20 км на паўночны захад ад горада Браслаў.
Плошча паверхні возера 12,83 км². Найбольшая глыбіня 51,9 м. Даўжыня 6,27 км. Найбольшая шырыня 3,73 км. Даўжыня берагавой лініі 33,4 км. Аб'ём вады 131 млн. м³. Плошча вадазбору 123 км². Другое па глыбіні возера на Беларусі (пасля Доўгага)[1].
Катлавіна возера складанага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м, параслі хмызняком і лесам. Берагі высокія, пясчаныя, участкамі нізкія, на ўсходзе зліваюцца са схіламі. Глыбакаводныя ўпадзіны чаргуюцца з мелямі. У залівах дно адносна плоскае, глыбіні 10—15 м. На возеры 5 астравоў агульнай плошчай 5,7 га. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-галечнае, на ўсходзе пад валунамі. Пяскі і апясчаненыя адклады пашыраны да глыбіні 10—12 м, у залівах да 2—5 м. Астатняя частка ложа сапрапелістая, месцамі ілістая. Найбольш зарастаюць залівы, пераважна падводнай расліннасцю. Да глыбіні 9 м растуць імхі.
Упадаюць некалькі ручаёў, у т. л. з азёр Кракіна, Лінінка, Угарынка, Чарнова, Сіла, выцякае рака Рычанка.
У возеры жывуць рэлікты ледавіковага перыяду (лімнакалянус, понтапарэя, бакаплаў Паласа), занесеныя ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу.
3 1979 возера і прылеглая да яго зона абвешчаны азёрным заказнікам.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Літаратура
- Рычы // Блакітная кніга Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Н. А. Дзісько [і інш.]. — Мн., 1994. — С. 315—316.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- Рачэўскі А. М. Рычы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
- Возера Рычы Архівавана 14 жніўня 2014.