Рычоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жыткавіцкі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Рычоў |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 721 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2353 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Рычо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі, у складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Рычоў.
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Жыткавіцкага раёна[1]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 7 населеных пунктаў[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1721 чалавек[3], з іх 97,7 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 апреля 1962 г. Об упразднении некоторых районов БССР Архівавана 21 сакавіка 2019.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 84. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.