Рычкі | |
---|---|
Каардынаты: 52°04′24″ пн. ш. 25°08′09″ у. д. | |
Размяшчэнне |
![]() |
Даўжыня | 1,15 км |
Шырыня | 0,64 км |
Плошча | 0,52 км² |
Аб'ём | 0,00141 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,1 км |
Найбольшая глыбіня | 4,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,3 м |
Год напаўнення | 1981 |
Звычайны падпорны ўзровень | 4,69 м |
![]() ![]() Рычкі |
|
![]() ![]() Рычкі |
Ры́чкі[1] — вадасховішча ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на поўнач ад вёскі Кублік.
Вадасховішча створана ў 1981 годзе ў мэтах увільгатнення і арашэння сельскагаспадарчых угоддзяў, рэкрэацыі і рыбагадоўлі. Плошча паверхні 0,52 (0,5[2]) км². Даўжыня 1,15 (1,16[2]) км, найбольшая шырыня 0,64 км. Даўжыня агараджальнай дамбы 3,1 (3[2]) км, найбольшая яе вышыня 4,69[3] м. Найбольшая глыбіня 4,5 (5[2]) м, сярэдняя 3,3 м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 1,41 млн м³. Ваганні ўзроўню вады да 3,4 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 20,2 млн м³.
Вадасховішча наліўное, напаўняецца вадой з Ляхавіцкага канала.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- 1 2 3 4 Водохранилища — Брестская область — Морфометрические показатели и характерные уровни // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
- ↑ Водохранилища — Брестская область — Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 399.
- Рычкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 259. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Ліст карты N-35-135. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.