Рычард Кобдэн | |
---|---|
Richard Cobden | |
лідар фрытрэйдэраў | |
Род дзейнасці | палітык, эканаміст, пісьменнік, бізнесмен, fabricator |
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1804 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 красавіка 1865 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Anne Cobden-Sanderson[d], Ellen Melicent Cobden[d] і Jane Cobden[d] |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рычард Кобдэн (анг.Richard Cobden, 3 чэрвеня 1804, Данфард, паблізу Мідхерста, Сусекс - 2 красавіка 1865, Лондан) — англійскі палітычны дзеяч, лідар фрытрэйдераў.
Фабрыкант, член палаты абшчын у 1841-1857 і 1859-1865. Быў адным з кіраўнікоў заснаванай ў 1838 Лігі супраць хлебных законаў. Дамагаўся адмены прывілеяў зямельнай арыстакратыі, прапагандаваў сістэму неабмежаванай канкурэнцыі, свабоду гандлю. Выступаў супраць фабрычнага заканадаўства і прафсаюзаў як «недапушчальнай манаполіі». З пазіцый пацыфізм выступаў за скарачэнне ўзбраенняў, міжнародны арбітраж, рэзка крытыкаваў знешнюю палітыку Пальмерстана. У 1848-1853 прымаў удзел у арганізацыі серыі усеагульных кангрэсаў свету ў Бруселі, Парыжы, Франкфурце, Лондане, Манчэстэры, Эдынбургу.
Зноскі
- 1 2 3 Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Кобден Ричард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 367. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- [C. J. L. Brock], The History of the Cobden Club. By Members of the Club (London: Cobden-Sanderson, 1939).
- Francis W. Hirst, Richard Cobden and John Morley. Being the Richard Cobden Lecture for 1941 (The Cobden Club, 1941).
- Anthony Howe, Free Trade and Liberal England. 1846—1946 (Oxford: Clarendon Press, 1997).
- John Jewkes, Ordeal by Planning (Macmillan, 1948).
- John McGilchrist, Richard Cobden. The Apostle of Free Trade (New York: Harper & Brothers, 1865).
- John Morley, The Life of Richard Cobden (London: T. Fisher Unwin, 1905).
- Frank Trentmann, Free Trade Nation. Commerce, Consumption, and Civil Society in Modern Britain (Oxford University Press, 2008).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.