«Рыцар кубкаў» (англ.: Knight of Cups) — амерыканскі драматычны фільм 2015 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Крысціян Бейл, Кейт Бланшэт і Наталі Портман[5].
Сюжэт
Сцэнарыст з Лос-Анджэлеса спрабуе разабрацца ў дзіўных падзеях, якія адбываюцца ў ягоным жыцці. Ён паспяховы ў сваёй кар’еры, але адчувае сябе лішнім у гэтым жыцці. З-за смерці брата ў яго ўзнікаюць праблемы ў адносінах з бацькам, таму большую частку часу ён праводзіць, бадзяючыся з адной багемнай вечарыны на іншую, пры гэтым кожны раз мяняючы жанчын. Любоўныя раманы адцягваюць яго ад штодзённага болю з-за страты блізкага чалавека. І кожная новая сустрэча, якая ўзнікае на яго шляху, набліжае яго да пошуку свайго месца ў свеце.
Акцёрскі склад
- Крысціян Бейл — Рык
- Кейт Бланшэт — Нэнсі
- Наталі Портман — Элізабет
- Браян Дэнехі — Джозеф
- Антоніа Бандэрас — Тоніа
- Фрыда Пінта — Хелен
- Уэс Бентлі — Бары
- Ізабель Лукас — Ізабель
- Тэрэза Палмер — Карэн
- Імаджэн Путс — Дэла
- Армін Мюлер-Шталь — Зетлінгер
- Джэйсан Кларк
- Джо Манганьела
- Юэль Кінаман
- Нік Оферман
- Нікі Уілан
- Каця Вінтэр — Кейт
- Томас Ленан — сябар Рыка
- Шэй Уігем
- Майкл Уінкат — Херб
- Кевін Корыган — Гас
- Раян О’Ніл
- Бен Кінгслі
- Сяргей Бадроў-старэйшы — у ролі самога сябе
Узнагароды
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 4 кінаўзнагародамі і яшчэ 9 намінацыямі[6].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Brody R. Terrence Malick’s “Knight of Cups” Challenges Hollywood to Do Better // The New Yorker / D. Remnick — NYC: Condé Nast, 2016. — ISSN 0028-792X; 2163-3827
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 Internet Movie Database — 1990. Праверана 2 лютага 2016.
- 1 2 3 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
- ↑ Knight of Cups (2015) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 23 мая 2023.
- ↑ Knight of Cups (2015) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 23 мая 2023.
Спасылкі
- Рыцар кубкаў на сайце «Internet Movie Database» (англ.)