Рыхард Мортэнсен | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1910[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1993[1][4][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Соня Хаўберг[d] |
Дзеці | Фін Хаўберг Мортэнсен[d] |
Род дзейнасці | мастак, графік, дзеяч мастацтваў, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Бізі Хёер[d], Сігурд Вандэль[d] і Аксель Ёргенсен[d] |
Уплыў на | Анеліза Кальбак[d] і Могенс Мёлер[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Рыхард Стангэ Мортэнсен (дацк.: Richard Strange Mortensen; 23 кастрычніка 1910, Капенгаген — 6 студзеня 1993, Эйбі) — дацкі мастак, адзін з найбуйнейшых мастакоў Даніі XX стагоддзя.
Жыццё і творчасць
У 1931—1932 гадах вывучаў жывапіс у дацкай Каралеўскай мастацкай акадэміі. У 1937 годзе прыехаў у Парыж, дзе працягваў сваю адукацыю і пазнаёміўся з такой плынню ў жывапісе, як сюррэалізм. У пачатковы перыяд сваёй творчасці, у пачатку 1930-х гадоў, знаходзіўся пад моцным уплывам твораў В. Кандзінскага, якія прываблівалі яго і абстрактнай формай, і іх сюррэалістычным бокам. У 1934 годзе стаў адным з сузаснавальнікаў мастацкай групы «Лініі». Пазней у яго працах з’яўляецца схільнасць да экспрэсіянізму.
Удзельнічаў у шэрагу прэстыжных міжнародных мастацкіх выставак сучаснага мастацтва — documenta I (1955), documenta II (1959), documenta III (1964) — усе ў Каселі. Працы яго выстаўляліся на біенале ў Венецыі (1960). У 1964—1980 гадах — прафесар дацкай Каралеўскай мастацкай акадэміі ў Капенгагене.
Зноскі
- 1 2 Richard Mortensen
- ↑ Richard Mortensen // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=220
- ↑ Richard Mortensen // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ Union List of Artist Names Праверана 25 кастрычніка 2015.