Рыта Дакота | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1990 (34 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-выканаўца, кампазітарка |
Інструменты | вакал і фартэпіяна |
Жанры | поп-музыка, ска-панк[d], панк-рок і хардкор-панк |
mf-ritadakota.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыта Дакота, сапраўднае імя — Маргарыта Сяргееўна Герасімовіч (нар. 9 сакавіка 1990, Мінск) — расійская і беларуская спявачка, кампазітар і аўтар-выканаўца.
Біяграфія
Нарадзілася 9 сакавіка 1990 года ў Мінску. Бацька: Сяргей Герасімовіч — інжынер гуказапісу; маці: Святлана Герасімовіч — выхавальніца ў дзіцячым садку.
Пачатак музычнай кар’еры
У 5 гадоў пачала займацца музыкай[1]. Калі Рыце споўнілася 7 гадоў, мама запісала яе ў музычную школу. Педагогі вызначылі Рыту ў клас фартэпіяна, а тэхніку вакалу яна вывучала самастойна, запісаўшыся ў школьны хор. Ездзіла на розныя конкурсы і фестывалі, перамагла ў конкурсе «Квітней, Беларусь».
У 10 гадоў напісала сваю першую песню.
У 2004 годзе Рыта пачала пісаць песні для ўласнага панк-гурта[1].
Скончыўшы школу, Рыта збіралася паступіць у музычны каледж імя М. І. Глінкі, але перадумала і паступіла ў студыю вакалу «Фортэ» ў Мінску. У той жа час Рыта захапілася графіці і вучылася маляваць. Тады ў Мінску гасцявалі графітнікі з Партугаліі, яны ўбачылі малюнкі спявачкі і апісалі іх як «дакотат», якое перакладаецца як «шматграннасць». Так з’явіўся псеўданім Дакота.
Рыта атрымала вышэйшую адукацыю ва УДІКу[2] па спецыяльнасці гукарэжысёр.
У 2005 годзе прыняла ўдзел у беларускім музычным конкурсе «Зорны дыліжанс».
«Фабрыка зорак»
У 2007 годзе 17-гадовая Рыта прыехала з Мінска на маскоўскі кастынг сезона «Фабрыка зорак». Дзяўчына марыла не пра ўласны удзел, а ёй хацелася паказаць дыскі са сваёй музыкай вядомым расійскім прадзюсарам. Рыту запрасілі ўдзельнічаць у конкурсным адборы, і яна не адмовілася і паспяхова прайшла кастынг. На ўсіх этапах праекта Дакота выконвала свае ўласныя песні, і пісала кампазіцыі для калег па праекце. Хітом стала песня «Спички», якую з Інтэрнэту спампавалі больш за мільён разоў. На праекце Рыта пазнаёмілася з будучым мужам Уладам Сакалоўскім.
Сольны праект
Пасля завяршэння праекта Рыта знікла з тэлеэкранаў, таму што спяваць чужыя песні яна не хацела і марыла стаць «спеўным аўтарам». Арганізавала свой рок-гурт Monroe, з якім яна выступала на музычных фестывалях «Нашествие» і «Kubana».
Яе песні пачалі купляць вядомыя выканаўцы — Ёлка, Зара, Святлана Лабада. Рыта з’яўляецца сааўтарам трэка «Твои глаза».
У 2015 годзе выканаўца прыняла ўдзел у праекце «Главная сцена»[3] на канале «Расія-1» і з аўтарскімі кампазіцыямі выйшла ў паўфінал конкурсу. Яе настаўнікам на праекце стаў вядомы прадзюсар[4] Віктар Дробыш.
У 2016 годзе Рыта Дакота запісала трэк «Полчеловека».
Псеўданім
Выступае Маргарыта пад псеўданімам «Дакота», што ў перакладзе з партугальскага сленгу азначае «шматгранная, незвычайная».
Асабістае жыццё
Былы муж — Улад Сакалоўскі, з якім удзельнічала разам у праекце «Фабрыка зорак-7». Ёсць дачка Мія[5] .
Дыскаграфія
Студыйны альбом
- Стаи Китов (2020)
Сінглы
- Спички (2008)
- Полчеловека (2016)
- Боюсь, что да (2017)
- Кто (2017)
- Нежность (2018)
- Цунами (2018)
- Новые линии (2019)
- Не умеешь любить (2019)
- Мантра (2019)
- #Фиолет (feat. Каця Коўская) (2019)
- Застрелить (2019)
- Электричество (2020)
- Косуха (2020)
- Уходи (2020)
- Колыбельная (2020)
Удзел на альбоме іншых выканаўцаў
- L’One — «Гравитация» («Музыка.Счастье.Любовь»)
Удзел у зборніках
- «Тузін. Перазагрузка» (2009), трэк «Запалкі»
Відэакліпы
Год | Кліп | Рэжысёр (ы) | Альбом |
---|---|---|---|
2015 | Перчатки | Star pro | без альбома |
Первая Зима | |||
2016 | Полчеловека | Карына Кандэль | Стаи китов |
2017 | Кто | без альбома | |
2018 | Нежность | Аліна Пязок | |
Цунами | Карына Кандэль | ||
2019 | Новые линии | ||
Мантра | Рыта Дакота | ||
2020 | Электричество | Карына Кандэль | Стаи китов |
Армагеддон | |||
Рубашка | Лекс Пронін |
Зноскі
- 1 2 ТГ. «Тузін. Перазагрузка». Дакота . Tuzin.fm (12 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 1 красавіка 2020.
- ↑ ВГИК: Творческая жизнь . vgik.info. Праверана 15 студзеня 2020.
- ↑ Рита Дакота: фото, биография, фильмография, новости - Вокруг ТВ. (англ.). Вокруг ТВ. Праверана 15 студзеня 2020.
- ↑ Виктор Дробыш: продюсерский центр и музыкальный лейбл. (руск.). Праверана 15 студзеня 2020.
- ↑ Влад Соколовский показал трогательный снимок с дочерью Архівавана 22 красавіка 2021.