Вёска
Рынкяны
± |
Рынкя́ны[1] (трансліт.: Rynkiany, руск.: Рынкяны) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, у складзе Лынтупскага сельсавета.
Геаграфія
Праз вёску працякае рака Лынтупка (прыток Страчы).
На адлегласці 200 м ад вёскі знаходзіцца гара Маяк вышынёй 240,4 м над узроўнем мора — найвышэйшы пункт Пастаўскага раёна і Свянцянскіх градаў на тэрыторыі Беларусі.
Вёска звязана дарогай з гарадскім пасёлкам Лынтупы і вёскай Каптаруны.
Гісторыя
У 1940—1954 гадах цэнтр Рынкянскага сельсавета, затым уваходзіць у склад Лынтупскага сельсавета.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Рынк'я́ны
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.