Рынгаўдас Сонгайла
літ.: Ringaudas Bronislovas Songaila
Нараджэнне 20 красавіка 1929(1929-04-20)
Смерць 25 чэрвеня 2019(2019-06-25) (90 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Рынгаўдас Сонгайла (лат.: Ringaudas Songaila; 20 красавіка 1929, Клайпеда29 чэрвеня 2019, Тракай) — літоўскі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік урада Літоўскай ССР у 1981-1985 гадах.

У 1955 годзе скончыў Літоўскую ветэрынарную акадэмію, дзе потым працаваў. З 1956 года — арганізатар Ковенскай інспекцыйнай групы ЦК КП(б) Літвы, з 1957 года ўзначальваў упраўленне сельскай гаспадаркі ў Апараце Савета Міністраў Літоўскай ССР. У 19601961 гадах быў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі, а ў 19611962 гадах намеснікам старшыні Савета Міністраў Літоўскай ССР. У 1962 годзе прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і закупак і першым намеснікам старшыні Савета Міністраў Літоўскай ССР.

У 1961 годзе стаў членам ЦК Кампартыі Літвы. У 19621981 гадах — сакратар ЦК КПЛ, да 1988 — член Палітбюро. З 16 студзеня 1981 года па 18 лістапада 1985 года — старшыня ўрада Літоўскай ССР. Адначасова быў членам ЦК КПСС. У лістападзе 1985 года на пасадзе кіраўніка ўрада яго змяніў Вітаўтас Сакалаўскас.

1 снежня 1987 года замяніў на пасадзе першага сакратара ЦК КПЛ памерлага Пятраса Грышкявічуса. Як партыйны дзеяч быў цалкам лаяльны да савецкай улады. На пленуме ЦК КПЛ у кастрычніку 1988 года саступіў пасаду Альгірдасу Бразаўскасу.

У 1988 годзе адышоў ад грамадскай дзейнасці.

Зноскі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.