«Рым»[3] (італ.: Roma) або «Рым Феліні» (італ.: Fellini Roma) — кінафільм рэжысёра Федэрыка Феліні, зняты ў 1972 годзе.
Сюжэт
У гэтым фільме Федэрыка Феліні паказвае вясёлы і экстравагантны партрэт Рыма, якім яго памятае чалавек, які жыў у горадзе яшчэ да Другой сусветнай вайны: юнак прыязджае ў Рым і пасяляецца ў вялікай кватэры, перапоўненай самымі рознымі жыхарамі. Са знаёмства з імі пачынаецца знаёмства героя (у якім можна пазнаць самога маладога Феліні) з «Вечным горадам»…
У фільме прадстаўлена чаргаванне розных персанажаў і карцін, таму складана вызначыць жанр фільма. Шэраг эпізодаў з удзелам самога Феліні зняты ў дакументальным стылі.
У ролях
- Петэр Ганзалес Фалькон — Феліні ў юнацтве.
- Стэфана Маёры — Феліні ў дзяцінстве
- Фіёна Флорэнс — Далорэс, маладая прастытутка
- Піа дэ Дасэс — прынцэса Даміціла.
- Марнэ Мэйтланд — гід у катакомбах.
- Рэната Джаваньёлі — кардынал Атавіяні.
- Эліза Мэйнардзі — жонка аптэкара
- Ганна Маньяні — камеа
- Марчэла Мастраяні — камеа
- Федэрыка Феліні — камеа
- Чак Мак-Кан — камеа
- Альберта Сордзі — камеа
- Гор Відал — камеа
- Віта Абаната — малады паліцыянт
- Арыстыдэ Капаралі — Гіудызіё.
- Анжэла Касадэі — турыст
- Фёдар Шаляпін-малодшы — акцёр у ролі Юлія Цэзара
- Дэніс Крыстафер — хіпі
- Франка Чыці — чалавек у рэстаране
- Касандра Петэрсан
Узнагароды і намінацыі
Узнагароды
- 1972 Канскі кінафестываль
- Тэхнічны Гран-пры (Федэрыка Феліні)
Намінацыі
- 1974 BAFTA
- Лепшая праца мастака (Даніла Данаці)
- 1973 «Залаты глобус»
- Лепшы фільм на замежнай мове
Зноскі
- 1 2 3 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Lexicon of international films — Zweitausendeins.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). - артыкул Федэрыка Феліні
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.