Ры́мскі каро́ль (лац.: Rex Romanorum, ням.: Römischer König, радзей — кароль рымлян) — тытул абранага, але яшчэ не каранаванага Папам Рымскім главы Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Пасля стварэння на базе Германскага каралеўства Свяшчэннай Рымскай імперыі, для кожнага новага манарха стала традыцыйнай прынамсі падвойная працэдура: абранне ў Германіі і каранацыя ў Рыме (часам паміж імі адбывалася каранацыя ў Мілане ў якасці караля Італіі). Паездка караля з Германіі ў Рым у Сярэднявеччы, як правіла, ператваралася ў ваенны паход. Акрамя таго, патрабавалася заручыцца падтрымкай Рымскага Папы, або дачакацца смерці ці арганізаваць звяржэнне варожа настроенага Папы. Ад абрання да каранацыі ў Рыме прэтэндэнт на імператарскі трон зваўся рымскім каралём.

У гэтага тытула была яшчэ адна функцыя. Каб забяспечыць пераход улады ад бацькі да сына, амаль кожны імператар спрабаваў арганізаваць выбары рымскага караля пры сваім жыцці. Такім чынам, тытул рымскага караля часта азначаў спадчыннага прынца.

У 1508 годзе Максіміліян I так і не змог прыбыць у Рым для каранацыі. Рымскі Папа Юлій II дазволіў яму карыстацца тытулам «абранага імператара». У далейшым пераемнікі Максіміліяна I (акрамя Карла V) ужо не імкнуліся да каранацыі. Тытул «рымскі кароль» цяпер азначаў толькі спадчынніка прастола, абранага курфюрстамі пры жыцці бацькі.

У сучаснай літаратуры для ўстаранення блытаніны са старажытнарымскімі царамі і італьянскімі каралямі, рымскіх каралёў нярэдка завуць кароль Германіі (ням.: Römisch-deutscher König). Начиная с Максимилиана I титул «король в Германии» (лац.: Rex Germaniae, ням.: König in Germanien) сапраўды існаваў, уваходзячы ў тытулатуру імператараў.

У 1811 годзе французскі імператар Напалеон I абвясціў свайго нованароджанага сына Напалеона II сваім спадчыннікам і даў яму тытул «рымскі кароль».

Спіс Рымскіх каралёў і антыкаралёў

Курсівам вылучаны імёны антыкаралёў (de:Gegenkönig).

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.