Рымскае царства (лац.: Regnum Romanum), або Царскі перыяд Старажытнага Рыма, — найстаражытны перыяд гісторыі Старажытнага Рыма, падчас якога існавала выбарная манархія, на чале з рымскімі царамі. Традыцыйна пачынаецца з даты заснавання Рыма — 21 красавіка 753 года да н.э. і заканчваецца выгнаннем апошняга цара Тарквінія Гордага, з устанаўленнем Рымскай рэспублікі каля 509 года да н.э. Гістарычныя крыніцы аб гэтым перыядзе напісаны ўжо ў эпоху рэспублікі і імперыі і ў значнай ступені носяць легендарны характар.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.