Рымас Тумінас | |
---|---|
літ.: Rimas Tuminas | |
Дата нараджэння | 20 студзеня 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 2024[1] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, педагог |
Тэатр | |
Прэміі |
|
Узнагароды | |
IMDb | ID 4988426 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рымас Тумінас (літ.: Rimas Tuminas; 20 студзеня 1952, Кяльме, Šiauliai Oblast[d] — 6 сакавіка 2024[1], Галіполі, Апулія) — літоўскі тэатральны рэжысёр. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы па культуры і мастацтве (1994) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (2000). Мастацкі кіраўнік Маскоўскага тэатра імя Яўгена Вахтангава (2007—2022).
Біяграфія
У 1970—1974 гадах вучыўся ў Літоўскай кансерваторыі. Выпускнік рэжысёрскага факультэта ГІТІСа (курс І. Туманава; 1978). Дэбютаваў у Тэатры драмы Літоўскай ССР спектаклем «Студзень» паводле п’есы Ё.Радзічкава. Першая маскоўская пастаноўка — «Мелодыя для паўліна» А. Заградніка (1979) у Тэатры ім. К. С. Станіслаўскага. З 1979 па 1990 год — рэжысёр, з 1994 па 1999 — галоўны рэжысёр Нацыянальнага драматычнага тэатра Літвы. У 1990 годзе заснаваў і ўзначаліў Малы драматычны тэатр Вільні.
У 2007 годзе прыняў прапанову Міхаіла Швыдкога, які курыраваў Федэральнае агенцтва па культуры і кінематаграфіі, стаць мастацкім кіраўніком Маскоўскага тэатра імя Яўгена Вахтангава.
З 2012 года ў Друскінінкаі праходзіць міжнародны фестываль Рымаса Тумінаса «Vasara» («Лета»).
З 2014 года хварэў на рак лёгкіх. У 2022 годзе сышоў з пастоў мастацкага кіраўніка Вільнюскага малога тэатра і Тэатра імя Вахтангава.
6 сакавіка 2024 года памёр у італьянскай клініцы ва ўзросце 72 гадоў пасля працяглай хваробы.
Зноскі
- 1 2 https://www.lrt.lt/naujienos/kultura/12/2215979/mire-lietuvos-teatro-rezisierius-rimas-tuminas Праверана 8 сакавіка 2024.