Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Рыльск (руск.: Рыльск) — горад (з 1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рыльскага раёна Курскай вобласці. Насельніцтва 17,2 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1152 годзе.
Горад размешчаны ля ракі Сейм (прыток Дзясны, за 124 км ад Курска.
Паходжанне назвы
Рыльск абавязаны сваёй назвай прападобнаму Іаану Рыльскаму. Хоць сам святы ніколі не быў у Рыльску Курскай вобласці — ён жыў у Балгарыі, у тых самых месцах, дзе знаходзяцца Рыльскія горы (балг. bg:Рила), рака Рыла і гарадок з такой жа назвай. А ужо пасля яго смерці балгарскія манахі з-за ўціскаў Візантыі былі вымушаныя збегчы з краіны, з сабою яны ўзялі часціцу мошчаў святога — дзясніцу (правую руку). У Курскай вобласці яны заснавалі манастыр — Рыльскі — у гонар святога Іаана Рыльскага. Так з’явіўся і горад Рыльск, і рэчка Рыла.
Вядомыя асобы
- Леанід Андрэевіч Башкіраў (1930—2020) — хімік. Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1987).
- Аляксандр Ігнатавіч Рэзнікаў (1897—1971) — вучоны-інфенкцыяніст, доктар медыцынскіх навук[2].
Зноскі
- ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).