Зала парламента

Рыйгікогу (эст.: Riigikogu, бел.: Дзяржаўны сход) — заканадаўчы орган (парламент) Эстонскай Рэспублікі, вышэйшы орган дзяржаўнай улады Эстоніі. Склад Парламента Эстоніі — 101 дэпутат.

Паводле артыкула 65 Канстытуцыі Парламент Эстоніі:

  • ажыццяўляе заканатворчую дзейнасць;
  • абірае Прэзідэнта Эстоніі (самастойна ці, калі неабходна, разам з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады ў складзе шырокай калегіі выбаршчыкаў),
  • зацвярджае прызначэнні вышэйшых службовых асоб дзяржавы, уключаючы прэм'ер-міністра, старшыні Дзяржаўнага суда, старшыні савета Банка Эстоніі, дзяржаўнага кантралёра, канцлера юстыцыі і камандуючага (галоўнакамандуючага) абарончымі сіламі;
  • ратыфікуе і дэнансуе міжнародныя дамовы,
  • устанаўлівае падаткі і зацвярджае дзяржаўны бюджэт,
  • кантралюе дзейнасць выканаўчых органаў улады.

Галерэя

Зала пасяджэнняў (выгляд з месца старшыні)
Прэзідыум
Пульт галасавання дэпутата
Унутраны дворык
Выгляд з губернатарскага сада (паўднёвы фасад)


Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.