Станцыя | |
Масква-Рыжская | |
---|---|
Рыжскі кірунак | |
Маскоўская чыгунка | |
Дата адкрыцця | 1897—1901 гг. |
Ранейшыя назвы |
Віндаўскі вакзал Балтыйскі вакзал Ржэўскі вакзал |
Тып платформаў | бакавыя, астраўныя, тупіковыя |
Форма платформаў | прамая |
Архітэктары | Станіслаў Бржазоўскі |
Перасадка на станцыі | «Рыжская» КРЛ ММ, Ржэўская МЧ |
Адлегласць да Масквы | 0 км |
Тарыфная зона | 0 |
Код станцыі | 196108 [1] |
Код у АСКЧТ | 196127 |
Код у «Экспрэс-3» | 2000008 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыжскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Рыжская, адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Размешчаны на Рыжскай плошчы, на скрыжаванні Праспекта Міру і Сушчэўскага вала. Да 1930 вакзал называўся «Віндаўскі», да 1942 — «Балтыйскі», да 1946 — «Ржэўскі».
Будынак вакзалу пабудавана ў 1897—1901 гадах у рамках будаўніцтва Віндаўскай чыгункі (цяпер Рыжскі кірунак Маскоўскай чыгункі) па праекце пецярбургскага архітэктара Станіслава Бржазоўскага, аўтара Віцебскага вакзалу Санкт-Пецярбурга. Будаўніцтва вакзала вялося пад кіраўніцтвам архітэктара Ю. Ф. Дзідэрыхса.
З рыжскага вакзала адыходзяць у суткі два цягніка Масква-Рыга і адзін Масква-Вялікія Лукі. Таксама з вакзалу адпраўляюцца прыгарадныя электрацягнікі (каля 60 у дзень, па стане на пачатак кастрычніка 2007) да станцый: Нахабіна, Дзедаўск, Новаіерусалімская, Валакаламск, Шахоўская і інш.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыжскі вакзал
- Схема маршрутаў электрычак з Рыжскага вакзала
- Рыжскі вакзал Архівавана 11 жніўня 2013. — гістарычная даведка
- Час паравозаў
- З гісторыі будаўніцтва чыгункі Віндава-Масква