Рыжскае вадасховішча (лат.: Rīgas ūdenskrātuve, лат.: Rīgas HES ūdenskrātuve) — вадасховішча ў цэнтральнай частцы Латвіі, на рацэ Даўгава, утворанае ў 1974 годзе ў сувязі з будаўніцтвам Рыжскай ГЭС. Выкарыстоўваецца таксама для водазабеспячэння Рыгі, ля паўднёва-ўсходняй ускраіны якой размешчана.
Плаціна ГЭС і дамба перакрываюць таксама рукаў Саўса-Даўгава і востраў Долес. Шырыня вадасховішча каля плаціны — 3—4 км, далей скарачаецца да 1 км. Працягласць — 34 км (да плаціны Кегумскай ГЭС).
Будаўніцтва вадасховішча прывяло да затаплення шэрагу астравоў і парогаў на Даўгаве і ўтварэння новага вострава, на якім знаходзяцца руіны сярэднявечнага Ікшкільскага замка. Ніжні ўчастак вадасховішча атачаюць дамбы агульнай працягласцю 15 км.
Праз плаціну Рыжскага вадасховішча праходзіць аўтадарога A5, якая з’яўляецца на гэтым участку таксама часткай еўрапейскага маршруту E 67.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыжскае вадасховішча