Горад
![]()
Рыека на карце Харватыі ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||
![](../I/GradskitoranjRijeka.jpg.webp)
Гарадская вежа з гадзіннікам
Рыека (харв.: Rijeka, італ.: Fiume, венг.: Fiume ням.: Flaum) — горад у Харватыі, трэці па велічыні горад краіны пасля сталіцы — Заграба і Спліту. Знаходзіцца ў паўночнай частцы Далматыі побач з паўвостравам Істрыя. Насельніцтва 202 043 чалавек (2012). 80 % насельніцтва — харваты.
Агульныя звесткі
Горад ляжыць пры ўпадзенні рэчкі Рэчыны ў Рэчскі заліў, які з’яўляецца часткай заліва Кварнер Адрыятычнага мора. Гістарычна і аж па сённяшнім дзень Рыека — найбуйны харвацкі порт, як грузавы, так і пасажырскі. Асноўныя прыбыткі горада — парты, суднабудаванне і турызм.
Вядомыя асобы
- Славенка Дракуліч (нар. 1949) — пісьменніца і публіцыстка
- Іван Зайц (1832—1914) — кампазітар, дырыжор, педагог
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.