Рыдзігераўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Лунінецкі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Рыдзігерава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 243 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Рыдзіге́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Рыдзігерава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Рыдзігераўка. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя Перыноўскага сельсавета[1]. 19 студзеня 1960 года ў склад Любанскага сельсавета перададзены вёскі Барсукова і Перунова[2]. Пасля скасавання Ленінскага раёна 20 студзеня 1960 года ўвайшоў у склад Лунінецкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[3]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Рыдзігерава.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1243 чалавекі[4], 97,3 % — беларусы[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 26. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.