Рыг | |
---|---|
Міфалогія | германа-скандынаўская міфалогія |
У іншых культурах | Heimdall[d] |
Рыг — бог у скандынаўскай міфалогіі. Апісваецца як стары, мудры і моцны. Адзін з асаў. Звязаны з Хеймдалем. Ёсць падазрэнне, што Рыг — гэта і ёсць Хеймдаль, бо апошні называецца яго імем у ключавыя моманты некаторых легенд.
Рыг — адзін са старэйшых асаў. Ён удзельнічае ў тварэнні, асабліва — ва ўладкаванні свету, а менавіта — яго сацыяльнай структуры. Рыг (ці Хеймдаль пад імем Рыга) дазваляе з’явіцца тром катэгорыям людзей — конунгам, свабодным і рабам. Рыг (Хеймдаль) — галоўны персанаж «Песні пра Рыга».
Песня пра Рыга
Рыг — вандроўнік, які ведае руны. Ён навучае знатных і дае саветы простым людзям. Ён уваходзіць у хаты, спіць з жонкамі і дзевамі і ад яго нараджаюцца родапачынальнікі. Такім чынам, Хеймдаль — Рыг будуе свет людзей.
Спасылкі
- Бедненко Г. http://runes.indeep.ru/mythology/heimdall.html Архівавана 14 сакавіка 2016.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.