Рыгор (Барышкевіч) | |
---|---|
| |
Адукацыя | |
Дзейнасць | дыякан, прэсвітар, архімандрыт, архіепіскап |
Імя пры нараджэнні | Георгій Барышкевіч |
Нараджэнне |
30 красавіка 1889 |
Смерць |
26 кастрычніка 1957 (68 гадоў) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Епіскап Рыгор (свецкае імя Георгій Барышкевіч; 30 красавіка 1889, вёска Межрынская, Украіна — 26 кастрычніка 1957, Чыкага, ЗША) — праваслаўны дзеяч, епіскап Гомельскі і Мазырскі.
Біяграфія
У 1910 годзе скончыў Валынскую семінарыю, Імператарскую духоўную акадэмію ў Казані (1914). Служыў на Валыні, быў настаяцелем сабора ва Уладзіміры-Валынскім (1927—1932), затым у Крамянцы. Са студзеня 1939 года — настаяцель сабора ў Гродне. У 1942 годзе пастрыжаны ў манахі пад імем Рыгора (Грыгорыя), узведзены ў архімандрыты, а ў кастрычніку 1943 года прызначаны епіскапам Гомельскім і Мазырскім. З лета 1944 года ў эміграцыі. У 1946 годзе перайшоў у лона РЗПЦ. 3 1947 года — епіскап Манрэальскі і Усходнеканадскі, з 1954 года — архіепіскап. У 1954 годзе ўзначаліў Чыкагска-Кліўлендскую епархію (з 1957 года епархія Чыкагска-Дэтройцкая і Сярэдняга Захаду)[1].
Зноскі
- ↑ Савецкая акупацыя Заходняй Беларусі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2020. Праверана 1 лютага 2020.